Тып : будынак
Архітэктурны стыль : барока(?), класіцызм
Датаванне : XVI стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Друкарні_(Мураваная_Ашмянка)

Будынак друкарні — помнік старажытнай архітэктуры. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвым захадзе ад в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна. Пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя з буйнапамернай цэглы (32x16x7 см). Часткова захаваліся сутарэнні, цокаль і сцены верхняга паверху.

Сутарэнні мелі цыліндрычныя скляпенні, цокаль — крыжовыя. У сярэдзіне XIX ст. перабудаваны ў палац, узведзены верхні паверх у стылі класіцызму. Арачныя вокны цокаля былі закладзены, сцены па перыметры рытмічна прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

З XIX — пачатку XX стагоддзя захаваліся алея, што вяла да палацу, і прыдарожная капліца. У літаратуры ёсць звесткі, што ў памяць аб будаўніцтве каля ўваходу ў сядзібу быў умараваны камень з датамі «1590—1843 гг.».

У сутарэнні і цокальным паверсе будынку размяшчалася друкарня (заснаваная Мікалаем Дарагастайскім, стольнікам літоўскім), якая дасягнула росквіту ў XVII стагоддзі (належала сыну Мікалая — Крыштафу); сярод выдадзеных кніг «Гіпіка» Дарагастайскага, «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615 г.).

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Тып : будынак
Архітэктурны стыль : барока(?), класіцызм
Датаванне : XVI стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Друкарні_(Мураваная_Ашмянка)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты