Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000267
Датаванне : 1940–1950 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Чырвонаармейская_вуліца_(Мінск)

Чырвонаармейская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска, у Ленінскім раёне. Да 1919 года называлася Скобелеўскай у гонар расійскага генерала Міхаіла Скобелева, да 1866 года — Батальённай, а яшчэ раней — Кашарскай.
Размешчана паміж праспектам Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы і ракой Свіслач. Перасякае вуліцы: Карла Маркса, Кірава, Ульянаўскую, Казарменны завулак. Побач з вуліцай размешчаны станцыі метрапалітэна Купалаўская, Кастрычніцкая і Першамайская.

Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці. На вуліцы размешчаны Цэнтральны Дом афіцэраў, Савет Рэспублікі РБ, стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі РБ, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, частка будынкаў 3-яй гарадской бальніцы. У канцы вуліцы, ў выгіне Свіслачы размешчаны карпусы станкабудаўнічага завода імя Кірава і Першамайскі сквер, на месцы якога 16 ліпеня 1944 года прайшоў Партызанскі парад.
У пачатковай частцы на вуліцу выходзіць Александраўскі сквер. На скрыжаванні з вуліцай Карла Маркса размешчаны будынак Адміністрацыі Прэзідэнта РБ.
У 1918 годзе на вуліцы знаходзіўся бальшавіцкі арсенал, які вечарам 19 лютага таго года быў заняты ўзброенымі групамі палякаў, звязаных з Польскай вайсковай арганізацыяй і І Польскім корпусам. Гэта дазволіла ўзброіць 200 польскіх мінскіх антыбальшавіцкіх добраахвотнікаў. Гэтая падзея была адным з польскіх поспехаў у часе акцыі разбраення бальшавіцкіх войскаў у Мінску і дапамагла заняць горад на некалькі дзён беларускімі і польскімі вайсковымі фарміраванням.

== Забудова ==

=== Няцотны бок ===
№ 3 — будынак Дома афіцэраў (1939) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000268
№ 9 — будынак Савета Рэспублікі (1932) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000269
№ 7 — будынак (1940—1950) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000267
№ 11 — будынак сярэдняй школы № 4 імя С. М. Кірава (1936) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000270
№ 15 — будынак (1940—1950) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000267

=== Цотны бок ===
№ 4 — будынак.Вітражныя кампазіцыі паміж першым і другім паверхамі (аўтар В. Альшэўскі), паміж другім і трэцім паверхамі (аўтар А. Ксяндзоў), паміж трэцім і чацвёртым паверхамі (аўтар Т. Папельская) (1982—1984, 2003) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Ж000296
№ 6 — Дом № 1 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1921—1929 гады) (1863—1867, 1953—1957) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000288
№ 10 — будынак (1940—1950) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000267
№ 12 — будынак (1940—1950) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000267
№ 16 — будынак (1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000369
№ 30 (Казарменны завулак, 1) — трохпавярховы будынак.
№ 34 — будынак (1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000370

== Зноскі ==

== Гл. таксама ==
Спіс вуліц Мінска

== Зноскі ==

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000267
Датаванне : 1940–1950 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Чырвонаармейская_вуліца_(Мінск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings