Вуліца Ажэ́шка, гістарычныя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна, звязвае Прывакзальную плошчу з пл. Леніна. Названая ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка. Працягласць складае каля 1000 м, ад вуліцы Савецкай да Прывакзальнай плошчы. Буйны цэнтр грамадскага жыцця горада.
== Гісторыя ==
Першапачаткова ў XIV ст. тут праходзіў шлях з Гродна праз княжацкую вёску Гарадніцу ў Верцялішкі — радавы маёнтак кашталяна гродзенскага замка Давыда Гарадзенскага.
У 1760—1780-я гады забудоўвалася як галоўная вуліца каралеўскага прадмесця Гарадніцы. У гэты час вуліца мела назву Раскоша (ад назвы адной з гродзенскіх корчмаў). Іншыя назвы: Верцяліска, Езерска, Садовая, Басняцкая, Мураў’ёўская.У часы кіравання гродзенскага старосты А. Тызенгаўза тут былі пабудаваны першыя на Беларусі 20 тыпавых драўляных з мураванымі фасадамі жылых дамоў для рабочых каралеўскіх мануфактур (захаваўся адзін з іх — дом № 37, так званая «хатка майстра», 1771), будынак медыцынскай школы (зараз адміністрацыйная ўстанова), корчмы, прымыкалі палац Тызенгаўза і батанічны сад.
У 1802 годзе Гарадніда была падпарадкавана гарадской юрысдыкцыі, але інтэнсіўна вуліца пачала забудоўвацца ў 1860—1880-я гады пасля пракладкі ў 1862 чыгункі Пецярбург — Варшава (звязала вакзал з цэнтрам і стала важнай гарадской магістраллю).
У 1920 названа ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, якая жыла тут з 1894 да 1910. У 1930-я будаваліся 2-3 паверхавыя каменныя дамы і аднапавярховыя драўляныя
У час Вялікай Айчыннай вайны многія будынкі былі пашкоджаны. Значныя змены ў архітэктурным абліччы вуліцы адбыліся ў 1960—1980-я гады, калі былі разбураны помнікі архітэктуры — будынкі кантрольнай палаты (пач. 19 ст.), чыгуначнага вакзала (1864), шэраг пабудоў з часоў Тызенгаўза. Узведзеныя на іх месцы 9-павярховы будынак аблвыканкама, 9—12-навярховыя жылыя дамы ўнеслі дысананс у архітэктурны ансамбль вуліцы.
== Забудова ==
Захаваліся помнікі архітэктуры ХVIII — пачатку ХХ ст.: будынкі медыцынскай школы, паштовага ведамства, акруговай лячэбніцы, дом віцэ-губернатара, жаночай гімназіі, Пакроўская царква, жылыя дамы (канец 19 — пач. 20 ст.).
№ 1 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 3 — 9-павярховы будынак Гродзенскага аблвыканкама.
№ 3 к. 1 — двухпавярховы палац віцэ-губернатара (1803) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 4 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 8 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 9 — Будынак Гродзенскай акруговай лячэбніцы, пазней паштова-тэлеграфная кантора — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 11 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 15 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 17 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 19 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 20 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
№ 22 — будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі (1893), цяпе