Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ракаўская_вуліца_(Мінск)

Вуліца Ра́каўская (у 1937—1993 гадах — вуліца Астроўскага) — вуліца ў Ракаўскім прадмесці ў Цэнтральным раёне горада Мінска. Вуліца пачынаецца ад вуліцы Няміга і заканчваецца Юбілейнай плошчай, ляжыць паміж праспектам Пераможцаў і вуліцай Раманаўская Слабада. Нумарацыя дамоў вядзецца ад вул. Нямігі.

== Гісторыя ==

У XVII стагоддзі, частка зямельных участкаў Ракаўскага прадмесця перайшла ва ўладанне Свята-Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра. На вуліцы з часам пачалі з’яўляцца каменныя і драўляна-мураваныя будынкі. Галоўным чынам, гэта былі так званыя даходныя дамы, якія знаходзіліся ва ўласнасці буйных домаўладальнікаў і царквы.
Вуліца Ракаўская пазначана на захаваным «Плане губернскага горада Мінска 1793 года». Па тых часах яна была даволі працяглай; Яна адыходзіла ад Нямігскай вуліцы з паўночнага захаду і ўлівалася ў былы Ракаўскі тракт (сучасная вул. Харкаўская), які злучаў Мінск з мястэчкам Ракаў. Ніжні ўчастак Ракаўскай нейкі час называўся Юр’еўскай вуліцай, але ўжо да канца XIX стагоддзі апошняя знікае з карты горада. Паводле паліцэйскай справаздачы 1893 года, яе працягласць на той час складала 320 сажаняў (672 метра), а шырыня вагалася ад 3 (6,3 метра) да 4,7 сажаняў (9,9 метра). Ракаўская мела маставую і ў цёмны час сутак асвятлялася ліхтарамі.
З канца XIX стагоддзя Ракаўская ператвараецца ў фабрычна-завадскую вуліцу. У 1896 годзе тут адкрылася шпалерная фабрыка Шыфмановіча. Яна размясцілася ў доме Дам’е на рагу Ракаўскай і Няміга-Ракаўскай вуліц (сёння будынак належыць хлебазаводу № 1). У 1912 годзе на фабрыцы працавалі 29 рабочых, ужываліся паравая і дынама-машыны. Праз два гады пасля адкрыцця гэтага прадпрыемства купец Абрам Эпштэйн атрымлівае дазвол гарадскіх улад на размяшчэнне шпалернай фабрыкі ў доме Поляка на вуліцы Ракаўскай (будынак на гэтай вуліцы пад № 30 захаваўся і да гэтага часу). Прадпрыемства было абсталявана чатырма друкарнымі машынамі і вырабляла ў суткі каля 4 тысяч кавалкаў шпалер. У 1909 годзе на фабрыцы Эпштэйна здарыўся пажар. Тады ж гаспадар атрымаў дазвол на ўзвядзенне новага будынка, які быў пабудаваны непадалёк ад Ракаўскай у 1910 годзе. У пачатку ХХ стагоддзі на Ракаўскай адна за другой з’яўляюцца абутковыя фабрыкі. Першая з іх — «Труд» Гольдберга, Бенцмана і Гурвіча — адкрылася ў 1910 годзе пад адным дахам са шпалерным прадпрыемствам Эпштэйна. Паводле справаздач 1913 года, тут было выраблена 15 тысяч пар абутку. Прадпрыемства «Скараход» пачало працаваць у 1912 годзе ў будынку, які захаваўся да нашага часу (дом № 18). Праз год на фабрыцы, запушчанай Маскоўскім акцыянерным таварыствам скуры і механічнага абутку «Шэўрахром», працавалі 35 рабочых. У 1914 годзе, калі пачалася Першая сусветная вайна, прадпрыемства шыла боты для дзеючай арміі. У гэты перыяд у вытворчасці былі заняты ўжо 79 чалавек.
У 1937 г. названа ў гонар рускага савецкага пісьменніка М. А. Астроўскага, які памёр за год да гэтага.
У 1973 годзе пры рэканструкцыі Нямігі была знішчана забудова ў пачатку вуліцы.

== Характэрныя будынкі і збудаванні ==
Забудова вул. Ракаўскай з’яўляецца кампазіцыйнай воссю Ракаўскага прадмесця. Забудова складаецца з трох асноўных комплексаў, якія створаны ў 19—пачатку 20 ст. Перш

Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ракаўская_вуліца_(Мінск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings