Дуга Струвэ — сетка з 265 пунктаў, якія ўяўлялі сабой закладзеныя ў зямлю каменныя кубы памерам 2 на 2 м, працягласцю больш 2820 км. Стваралася з мэтай вызначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру. Названа імем расійскага астранома В. Я. Струвэ.
Геадэзічная дуга Струвэ была вымераная за 40 гадоў, з 1816 да 1855 гг., на працягу 2820 км ад Фугленеса недалёка ад мыса Норд-Кап у Нарвегіі (шырыня 70° 40′11″пн. ш.) да Ізмаіла паблізу Чорнага мора (шырыня 45° 20′03″пн. ш.), што ўтварыла дугу мерыдыяна з амплітудай 25° 20′08″.
У цяперашні час пункты дугі можна знайсці на тэрыторыі Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Малдовы і Украіны. Гэтыя краіны 28 студзеня 2004 г. звярнуліся ў Камітэт ЮНЕСКА для Сусветнай спадчыны з прапановай аб наданні 34 пунктам Дугі Струвэ, якія захаваліся да нашых дзён, статусу Помніка Сусветнай спадчыны.
== У Беларусі ==
=== Гродзенская вобласць ===
Дзергелі, Зэльвенскі раён
Тарасаўцы, Дзятлаўскі раён
Лапаты, Шчучынскі раён (53°33′37″ пн. ш. 24°52′11″ у. д.)
Пуцэвічы, Навагрудскі раён
Амальенгоф, Навагрудскі раён
Дакудава, Лідскі раён
Іўе, Іўеўскі раён
Даўкны, Воранаўскі раён
Віднопаль, Іўеўскі раён
Лойцы, Ашмянскі раён
Цюпішкі, Ашмянскі раён (54°17′29″ пн. ш. 26°02′43″ у. д.)
Дэйбісі, Ашмянскі раён
Канрады, Астравецкі раён
=== Брэсцкая вобласць ===
Белін астра, Драгічынскі раён
Лескавічы, Іванаўскі раён (52°09′38″ пн. ш. 25°34′17″ у. д.)
Чэкуцк, Іванаўскі раён (52°12′55″ пн. ш. 25°33′12″ у. д.)
Асаўніца, Іванаўскі раён
Опаль, Іванаўскі раён
Бездзеж, Драгічынскі раён
Гаць, Івацэвіцкі раён
Марынус, Івацэвіцкі раён
== У Латвіі ==
== У Літве ==
== У Малдове ==
Сяло Рудзь на поўначы Малдовы ўваходзіць у лік аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, бо праз яго праходзіць Дуга Струвэ. Раней у Малдове было 27 стаяначных пунктаў, па якіх вырабляліся абмеры для складання міжнародных карт. У цяперашні час у краіне застаўся толькі адзін пункт у сяле Рудзь. Ён знаходзіцца ў яблыневым садзе, у 300 метрах ад аўтатрасы Сарокі — Атакі.
== У Нарвегіі ==
«Фугленес» у Хаммерфесце
«Райпас» у Алце
«Luvdiidcohkka» у Каутакейна
«Baelljasvarri» у Каутакейна
== У Расіі ==
«Пункт Мякіпялюс» — в.Гогланд
«Кропка Z» — в. Гогланд
== Ва Украіне ==
Кацерынаўка, Хмяльніцкая вобласць (49°33′57″ пн. ш. 26°45′22″ у. д.)
Фельчын, Хмяльніцкая вобласць (49°19′48″ пн. ш. 26°40′55″ у. д.)
Баранаўка, Хмяльніцкая вобласць (49°08′55″ пн. ш. 26°59′30″ у. д.)
Стара-Некрасаўка, Адэская вобласць(45°19′54″ пн. ш. 28°55′41″ у. д.)
== У Фінляндыі ==
== У Швецыі ==
== У Эстоніі ==
== Гл. таксама ==
Васіль Якаўлевіч Струвэ