Шыфр : 612Г000403
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ветраны_млын_з_Зелянца

Ветраны млын пачатку XX стагоддзя з в. Зелянец Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо. Прыклад народнага дойлідства.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з дрэва. Размяшчаўся за 0,5 км на поўдзень ад вёскі. У канцы XX стагоддзя працаваў на электраэнергіі.
Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо. Да лета 2014 года ад млына заставаліся толькі элементы, якія ляжалі на зямлі, меркавана ў 2016 годзе пабудова цалкам адноўлена.

== Архітэктура ==
Шатровага тыпу. Каркасная канструкцыя з бярвёнаў у выглядзе васьміграннай усечанай піраміды, ашалявана дошкамі і пастаўлена на васьмерыковы зруб. Шацёр накрыты вальмавым дахам. Яго прарэзвае гарызантальная вось, на канцы якой умацаваны 4 крылы. Пры дапамозе «хобата» (доўгая тоўстая жэрдка) шацёр паварочваўся і фіксаваўся ў напрамку ветру. Вярчальны момант ад гарызантальнай восі перадаваўся да жорнаў праз сістэму зубчастых перадач і вертыкальную вось.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
1979. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Шыфр : 612Г000403
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ветраны_млын_з_Зелянца
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты