Шыфр : 612Г000391
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1880
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ветраны_млын_з_Даматканавічаў

Ветраны млын канца ХІХ стагоддзя з в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо (Мінскі раён), дзе прадстаўлены ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

== Гісторыя ==
Па звестках мясцовых жыхароў, млын пабудаваны ў пачатку 1880-х гг. у в. Сынгалы (недалёка ад Снова) эканомам мясцовага памешчыка. Прастаяў там 25 гадоў. Затым млын перавезлі ў в. Каменку, у 1937 г. — у Даматканавічы. Дзейнічаў да 1960-х гг.
У 1957 г. былі заменены і ўкарочаны падэшвы, у выніку зменшылася плошча апоры і млын у 1970-я гг. перакуліла ветрам. Быў адрамантаваны, заменены пашкоджаныя дэталі. Апошні ўладальнік Іван Міхайлавіч Міхлай.

== Архітэктура ==

Вышыня помніка каля 12 м. Млын уяўляе сабой тыповую канструкцыю-казлоўку. Асновай служыць парная крыжавіна (козлы), у якой замацаваны нясучы слуп, зафіксаваны ў вертыкальным становішчы магутнымі падкосамі. Сцены ашаляваныя, дах мае кроквенную канструкцыю, накрыты дранкай.
Млын мае тры ўзроўні. На першым (не бачным для вачэй) — восевы слуп на падмурку, на другім, які мае два аконныя праёмы — «скрыня» для мукі. На трэцім узроўні знаходзіцца галоўны механізмАснову механізма складае гарызантальны вал з прымацаваным да яго зубчатым колам і пастаў (камень) для памолу зерня. Вал прыводзіцца ў рух дзвюма ўзаемна-перпендыкулярнымі парамі крылаў. Хуткасць вярчэння рэгулюецца тармазной сістэмай.

== Зноскі ==

Шыфр : 612Г000391
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1880
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ветраны_млын_з_Даматканавічаў
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings