Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000183
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1895 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Першая_мінская_электрастанцыя

Першая мінская электрастанцыя — комплекс збудаванняў аднаго з першых прамысловых аб’ектаў у Мінску, помнік архітэктуры XIX ст. Размяшчаецца на правым беразе Свіслачы, побач з будынкам Беларускага дзяржаўнага цырка.
Комплекс збудаванняў Першай мінскай электрастанцыі знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і адносіцца да 3-й катэгорыі матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей. У наш час улады Мінска насуперак закону плануюць зруйнаваць будынкі колішняй электрастанцыі дзеля будаўніцтва гатэля «Кемпінскі». Дакумент, які фактычна санкцыянаваў разбурэнне, падпісалі М. Ладуцька, В. Нікіцін, В. Кураш і І. Чарняўскі. У сувязі з пачаткам знішчэння будынкаў станцыі 3 сакавіка 2011 старшыня Дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры П. Латушкі.

== Гісторыя ==
У 2-й пал. XIX ст. у звязку з разбудовай Мінску вакол гарадскога парку поруч з ім размясцілі помпавую станцыю — адгэтуль, з 1870-х, пачынаецца гісторыя Мінскай электрастанцыі.

Першыя досведы электрычнага асвятлення ў Мінску праводзіліся на воднай помпе Лібава-Роменскай чыгункі (Ніжняя Ляхаўка). 21 снежня 1886 пры вялікай колькасці гараджан электрычная машына запрацавала ад паравога рухавіка помпы.
Пытанне пра ўвядзенне ў Мінску электрычнага асвятлення паўстала ў 1892. Неўбаве ўлады горада набылі электрычнае абсталяванне, распачалося будаўніцтва. Новую электрычную станцыю ўвялі ў эксплуатацыю 12 студзеня 1895.
Электрычнасць хутка апанавала ўсе сферы жыцця места. Станам на 1909 электрычнай энергіяй карысталіся: 11 рэлігійных устаноў, 137 крамаў, 84 прыватныя кватэры, 16 фабрык, 8 клубаў і спартыўных таварыстваў, 7 тэатраў і кінематографаў, 19 банкаў, 6 цырульняў, 17 рэстарацый і гатэляў, 7 навучальных устаноў, 4 бальніцы і іншыя.
Электрастанцыю істотна мадэрнізавалі ў 1912: усталявалі новую дынама-машыну і дызель магутнасцю 500 конскіх сіл, частку паветраных правадоў замянілі на падземныя кабелі. Да 1913 максімальная магутнасць станцыі дасягнула 1100 кВт, яна зрабілася найбуйнейшай на тэрыторыі сучаснай Беларусі (з ліку станцыяў, якія падпарадкоўваліся гарадскім управам).
Пасля сканчэння Першай Сусветнай вайны электрастанцыя абслугоўвала энергіяй усе будаўнічыя пляцоўкі аднаўлення сучаснага праспекта Незалежнасці — ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі.

Станам на 1926 электрастанцыя давала больш за 3000 кВт і забяспечвала электрычнасцю ўвесь Мінск, а таксама мноства фабрык і заводаў. Станцыя мела наступныя цэхі: водаправодны, які рамантаваў водаправодную сетку, электрычны — рамантаваў нізка- і высакавольтныя сеткі; машынны — выпрацоўваў электраэнергію; рамонтны — абслугоўваў першыя тры. Агледзець станцыю мог кожны ахвотны ў нядзелі ад 13.00 да 15.00.
Да электрастанцыі падыходзіла вузкакалейка, па якой бесперапынна курсіравалі ваганеткі, гружаныя торфам. Цягу гэтых ваганетак забяспечвалі невялікія неўдасканаленыя паравозы, ад іскраў якіх нярэдка загараліся драўляныя дамы, размешчаныя па шляху руху. Толькі на працягу 5 месяцаў 1935 мелі месца пяць такіх выпадкаў. Наяўнасць гэтай вузкакалейкі псавала і вонкавы выгляд упарадкаванай цэнтральнай вуліцы, адной з асноўных магістраляў горада. Таму ў 1936 гарадскія ўлады распрацавалі праект перавозкі торфу на трамвайных платформах.
Пасля Другой Сусветнай вайне электрастанцыю прыстасавалі пад спартыўны аб’ект, якім яна з’яўлялася да 2010.

== Галерэя ==
Першая мінская электрастанцыя станам на 3 сакавіка 2011

== Цікавыя факты ==
У Беларусі захавалася толькі дзве даўнія электрастанцыі — у Мінску і Віцебску.
Каля станцыі знаходзіўся гатэль у стылі мадэрн, які працяглы час выкарыстоўваўся мінскім цыркам.
Будынкі першай сталічнай электрастанцыі былі ўлюбёнымі аб’ектамі творчасці мінскіх мастакоў-графікаў — Анатоля Тычыны, Аркадзя Астаповіча, М. Друшчыца, Паўла Гуткоўскага ды іншых.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007— 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
Глеб Лабадзенка. Ці выжыве першая мінская электрастанцыя каля гатэлю «Кемпінскі»?.. // «Звязда» № 118 (26726), 19 чэрвеня 2010.
Лаўрэш Леанід. Мінская электрастанцыя // Маладосць №1 – 2016. С. 108–113. // на pawet.net

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000183
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1895 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Першая_мінская_электрастанцыя
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты