Шыфр : 113Г000715
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1899

Капліца – збудаванне ў в. Мінкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Узведзена ў 1899 годзе на ўзвышэнні за вадаёмам Марыяй Замойскай збудаваная каплічка ў форме калоны з крыжам у завяршэнні, якая замкнула барочную вось сядзібы і стала месцам малебнаў. Паводле іншых звестак і заключэння Інстытута гісторыі НАН Беларусі, хутчэй за ўсё, з’яўляецца калонай у гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года. І пастаўлена была ў паміж 1791 і 1794 гадамі, Тадэвушам Матушэвічам, які  заклаў у Мінкавічах у канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя сядзібу ў барочным стылі.

У 1862 годзе Мінкавічы – уладанне Яна Швыкоўскага. Ад Швыкоўскіх маёнтак перайшоў Здзіславу Замойскаму. Апошняй уладальніцай з роду Замойскіх была Марыя Замойская. Менавіта яна лічыцца фундатаркай капліцы ў форме калоны з крыжам у завяршэнні, пабудаванай ў 1899 годзе. Найбольш верагодна, што прыдарожная капліца знаходзілася на ўзвышэнні за вадаёмам, за некалькі метраў ад калоны, і да нашых дзён не захавалася. Пра гэта могуць сведчыць выразна бачныя рэшткі каменнага падмурка, на якім, верагодна, стаяла раней капліца ў гонар Дзевы Марыі. Бліжэйшыя падобныя да калоны аб’екты, узведзеныя ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, знаходзяцца ў Брэсцкім раёне ў вёсках Скокі і Вістычы. Пазней у сувязі з бояззю, што яны будуць зруйнаваныя, мясцовае насельніцтва перайменавала іх у гонар Св. Рафаіла і Маці Божай.

Падобны лёс мог напаткаць і Мінкавіцкую калону. Выразна прасочваецца і знешняе падабенства помнікаў архітэктуры: стылістыка дэкаратыўных фрызаў, якія аздабляюць калоны ў заснавання і пад шатровым дахам, формы.

У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці былі адшуканы звесткі пра апошнюю гаспадыню маёнтка і адпаведна калоны-капліцы. У дакументах пасля 1923 года ў якасці гаспадыні маёнтка Мінкавічы ўжо фігуруе Юзэфа Іаанна Патоцкая. Пані наведвалася ў Мінкавічы вельмі рэдка. Менавіта пра Юзэфу Патоцкую мясцовыя старажылы, 30-х гадоў нараджэння, узгадвалі, што яна праз масток хадзіла да калоны-капліцы маліцца. Гэта сведчыць пра тое, што ўжо ў 30-я гг. ХХ ст. калону выкарыстоўвалі ў якасці капліцы, бо культавая пабудова Марыі Замойскай была разбурана. Ёсць меркаванні, што гэта магло здарыцца ў час Першай сусветнай вайны.

У савецкі час калона была закінута. Яе доглядам ніхто не займаўся, але разбуранай яна ніколі не была. Звярнулі ўвагу на пабудову толькі ў 90-я гг. ХХ ст., калі па нейкіх прычынах з яе ўпаў крыж. Тады касметычным рамонтам і добраўпарадкаваннем заняліся вернікі і настаяцель праваслаўнага прыхода Св. Ануфрыеўскай царквы іерэй Андрэй Анціпарук з вёскі Баршчэва. У 2012 годзе праведзены касметычны рамонт: пафарбаваны крыж, зроблены агаловак (шатровы дах) з бляхі, атынкавана і пабелена калона, усталявана ахоўная дошка. У 2021 годзе на сродкі Ратайчыцкага сельсавета праведзены рамонт: папраўлена тынкоўка, пабелена, заменена састарэлая бетонная агароджа.

Крыніцы

 

Шыфр : 113Г000715
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1899
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты