Архітэктурны стыль : неаегіпецкі стыль
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-надмагілле_Жукоўскіх_(Магілёў)

Капліца-надмагілле Жукоўскіх — капліца на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы як надмагілле Жукоўскіх. Помнік архітэктуры мадэрну і архаікі (неаегіпецкі стыль). У склепе быў пахаваны маршалак шляхты Рагачоўскага павета Аляксандр Жукоўскі (1820—1915) і, верагодна, ягоная жонка Клацільда з Цеханавецкіх (шыльда не захавалася).

== Архітэктура ==
Вырашана сенню на 4 егіпецкіх калонах, якія пастаўлены на квадратны подыум і трымаюць плоскае перакрыцце пад шатровым дахам з крыжом. Магутны антаблемент ад фронта пакрыты рэльефнымі крылатымі дыскамі і фланкіраваны канічнымі пінаклямі з вазамі. Унутры на тарцовай сцяне прамавугольны партал з рэльефным крыжом па цэнтры і скульптурай анёла ў аснаванні з правага боку.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Архітэктурны стыль : неаегіпецкі стыль
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-надмагілле_Жукоўскіх_(Магілёў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings