Капліца на могілках . У 1805 г. ксёндз Вiнцэнт Нарбут, пробашч i дэкан лiдскi, пабудаваў тут досыць вялiкую драўляную каплiцу, якую высвяцiў ў гонар св. Барбары, панны i мучанiцы, як патронкi добрай смерцi, абраз гэтай святой знаходзiўся ў вялiкiм алтары. Пасля скасавання ў Лiдзе касцёла кармелiтаў i пажару касцёла пiяраў, падчас рамонту Фары, з дазволу дыяцэзiяльных уладаў, сюды былi часовы перанесеныя Старая, драўляная капліца.парафiяльныя набажэнствы. У 1848 г. каплiца была грунтоўна рэстаўравана. У 1905 г. невядомы злачынец падпалiў каплiцу, але пажар быў патушаны. У каплiцы калiсьцi быў стары арган, перанесены сюды з Фары, у 1904 г. гэты арган перададзены фiлii ў Крупава, дзе ён згарэў разам з касцёлам у 1919 г.

Могілкі да 1928 г.

У 1928 г. быў зацверджаны новы праект драўлянай капліцы, але ён не быў рэалізаваны. У 1929 г. студэнтам архітэктуры К. Раствароўскім распрацаваны новы праект які атрымаў добрыя водгукі ад спецыялістаў. Вельмі павольнае будаўніцтва капліцы пачалося ў 1930 г. Толькі ў 1937 г. пабудова была пакрыта дахам, але да 1939 г. работы не былі скончаны. У 2000-2003 гг. быў праведзены грунтоўны рамонт, унутраная атынкоўка, устаўлены вокны і дзверы і інш. . У сярэдзіне 1970-х гг., калі могілкі былі падобныя на добра засмечаныя джунглі, капліца без вокнаў дзвярэй таямніча стаяла ў цені дрэў, і ўнутры пабудовы ляжала шматгадовае смецце.

На могiлках здаўна стаяў драўляны шпiталь, невядома кiм i калi пабудаваны i калi зруйнаваны, пасля зруйнавання жабракі не мелi дзе жыць. Панна Марыя Ле Форт, гувернантка, адпiсала для тутэйшых жабракоў 66 рублёў срэбрам. Кс. Юзафат Вайшвiла, лiдскi экс-пiяр, якi дажываў у лiдскай парафiяльнай плябанi, дадаў яшчэ 150 рублёў, i за гэтыя грошы ў 1845 г. пабудавалi новы драўляны шпiталь. У 1856 г. тут жылi 12 жабракоў. Калi гэты шпiталь струхнеў, панi Ласковiч пабудавала за агароджай могiлак драўляны шпiталь, якi iснаваў яшчэ пры канцы 1930-х гг.

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты