Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_капліца_(Мар’іна_Горка)

Свята-Пакроўская капліца — мураваная праваслаўная капліца ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліца Новая Зара, 55.

== Гісторыя ==

Пабудавана ў канцы XX стагоддзя. Пасля пабудовы кафедральнага сабора Святога прававернага князя Аляксандра Неўскага выкарыстоўваецца як музей-бібліятэка.

== Архітэктура ==
Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучаны папярочны прытвор з надбудаванай над ім 8-граннай драўлянай званіцай. Двухсхільны дах над алтарнай часткай і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

== Гл. таксама ==
Храмы Пухавіцкага раёна

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_капліца_(Мар’іна_Горка)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings