Капліца-пахавальня — капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана на могілках, на поўдзень ад капліцы-пахавальні Караля Мараўскага.
Пабудавана ў першай палавіне XIX стагоддзя з цэглы як пахавальня.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана квадратным у плане аб’ёмам пад пакатым шатровым пакрыццём. Атынкаваныя фасады крапаваны вуглавымі пілястрамі, завершаны магутным антаблементам з трыгліфамі, з франтальнага боку арачны ўваходны праём. Памяшканне перакрыта цыліндрычным скляпеннем. Перад алтарнай сцяной 2 цыліндрычныя пастаменты з алебастравымі вазамі, карціна «Тайная вячэра».
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 137. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Прыдарожная капліца, Верхняе Чэрніхава
- Верхняе Чэрніхава
- Баранавіцкі раён
- Прыдарожная капліца, Вялікая Ракавіца
- Вялікая Ракавіца
- Брэсцкі раён
- Капліца на каталіцкіх могілках, Косава
- г. Косава, вул. Маладзёжная, 12А
- Івацэвіцкі раён
- Капліца Святой Барбары, Ліда
- Ліда, праспект Пераможцаў скрыжаванне з вуліцай Радюка
- Ліда