Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Святых_апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Казлы,_Вілейскі_раён)

Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла — праваслаўная могілкавая капліца у в.Казлы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Прыпісная да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг.Ілья Вілейскага раёна.

Гісторыя
Пабудавана з дрэва на могілках, каля цэнтра вёскі. Дакладная дата пабудовы невядомая. Па дадзеным мясцовых жыхароў і даваенным картам, існавала ў канцы ХІХ — першай палове ХХ стагоддзеў. Рамантавалася ў 1990-ых гг. і ў 2017 годзе[1].

Архітэктура
Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла (Казлы, Вілейскі раён) 02.jpg
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохсценную апсіду. Вертыкальна ашаляваныя фасады афарбаваныя ў сіні колер, з прарэзанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Трохвугольны франтон з нішай мае паўкруглае акенца з шалёўкай у выглядзе абрыса купала-цыбуліны.

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Святых_апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Казлы,_Вілейскі_раён)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings