Шыфр : 213Г000483
Датаванне : 1954 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лепельская_ГЭС

Лепельская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Лепелі. Размешчаная на рацэ Ула і ўведзеная ў эксплуатацыю ў 1958. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў пач. 1970-х г. і была закінутая. Рэканструяваная і зноў уведзеная ў эксплуатацыю 18 кастрычніка 2003. Вызначаная магутнасць 320 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі ~2 млн кВт/гадзін, што забяспечвае палову патрэбнасці ў электраэнергіі горада Лепеля.
Будаўніцтва пачалося ў 1958, у запружанай плацінай рацэ Уле ўзровень вады падняўся на 3,5 метры і ўтварыў Лепельскае вадасховішча максімальнай глыбінёй 33,7 метры. Рэканструкцыя пачалася ў 2001, былі замененыя два генератары вызначанай магутнасцю па 160 кВт кожны, кабельная сістэма і сістэма аўтаматыкі. Дзве шахтавыя турбіны з вертыкальным валам сістэмы «Фрэнсіс», вытворчасці фірмы «Фойт», усталяваныя на ГЭС у 1950-х гг. былі прызнаныя спраўнымі да эксплуатацыі. Планаваны тэрмін службы адноўленай электрастанцыі не менш за 25 гадоў.

== Літаратура ==
Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»

Шыфр : 213Г000483
Датаванне : 1954 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лепельская_ГЭС
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты