Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная злева ад касцёла Узвіжання Святога Крыжа, побач з капліцай-пахавальняй Паўла Равы. Пабудавана ў пачатку XX ст. як пахавальня.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры мадэрна. Цагляная капліца вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам з асіметрычна высунутым бакавым рызалітам; накрыта перакрыжаванымі паўвальмавымі дахамі. Прамавугольныя плоскасці фасадаў завершаны трапецападобнымі шчытамі над такой жа формы бакавымі аконнымі праёмамі і перспектыўным уваходным парталам. Рысы мадэрна прасочваюцца ў крыжовых пераплётах вокнаў і філёнгавай крапоўцы 2-створкавых дзвярэй.
== Літаратура ==
Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 224-225. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Прыдарожная капліца, Верхняе Чэрніхава
- Верхняе Чэрніхава
- Баранавіцкі раён
- Прыдарожная капліца, Вялікая Ракавіца
- Вялікая Ракавіца
- Брэсцкі раён
- Капліца на каталіцкіх могілках, Косава
- г. Косава, вул. Маладзёжная, 12А
- Івацэвіцкі раён
- Капліца Святой Барбары, Ліда
- Ліда, праспект Пераможцаў скрыжаванне з вуліцай Радюка
- Ліда






