Шыфр : 410Г000004
Архітэктурны стыль : Гродзенская школа дойлідства
Датаванне : ХІІ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Барысаглебская_царква_(Гродна)

Барысагле́бская царква́, Кало́жская царква́, Кало́жа — помнік мураванай старажытнарускай архітэктуры, адзіны помнік Гродзенскай школы дойлідства, які часткова захаваўся. Знаходзіцца ў Гродне на тэрыторыі былога Каложскага пасада на высокім правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замка. Пабудавана ў 2-й палавіне 12 стагоддзя з цэглы.

Да нашых дзён захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, тры апсіды і два заходнія падкупальныя слупы. Храм мае памеры: даўжыня каля 21,5 м, шырыня — каля 13,5, таўшчыня сцен — 1,2 м. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы роўнаслоевай муроўкі. Фасады ўпрыгожаны лапаткамі ступенчатага профілю, устаўкамі з гранітных і гнейсавых камянёў розных адценняў са шліфаванай вонкавай паверхняй, рознакаляровымі паліванымі керамічнымі пліткамі. У верхняй частцы сцен размешчаны вузкія аконныя праёмы з арачнымі перамычкамі. Адметнасцю інтэр’ера з’яўляецца мноства керамічных збаноў-галаснікоў, умураваных у верхнія часткі сцен і скляпенні. У цагляную муроўку сцен фасадаў уключаны рознакаляровыя шліфаваныя камяні, якія ўтвараюць розныя геаметрычныя фігуры і крыжы. Усё гэта надае фасадам прыгажосць, стварае ўражанне інкрустацыі сцен каштоўнымі камянямі.
З-за сваіх архітэктурных асаблівасцей: маёлікавая падлога, галаснікі, каменныя ўстаўкі, узоры з керамічных плітак, — храм не меў аналагаў ва ўсходнеславянскай архітэктуры.
Верхняя частка будынка разам са скляпеннямі і купалам аднаўлялася ў 16 і 17 стагоддзях. У 1853 годзе часткова разбурана ў выніку апоўзня, у 1889 годзе абвалілася паўднёвая апсіда. У канцы 19 стагоддзя знішчаныя часткі храма былі адноўлены з дрэва, а сама царква была накрыта двухсхільным дахам з маленькім купалам.
Храм дзейнічае, аднак застаецца пагроза знішчэння помніка. Рэалізуюцца планы рэстаўрацыі царквы.

== Гісторыя ==

=== Пабудова ===

Як лічыцца, царква была закладзена ў пачатку 1180-ых гадоў, гродзенскім князем Мсціславам Усеваладавічам у гонар святых заступнікаў яго памерлых братоў Барыса і Глеба. Таксама лічыцца, што сваё другое імя — Каложская, царква атрымала ад назвы мясцовасці, калі, як лічыцца, у 1405 годзе вялікі князь Вітаўт пасяліў каля царквы палонных калажан, жыхароў аднаго з «прыгарадаў» Пскова (згодна летапісу ў неверагодна вялізнай колькасці ў 11 000 чалавек). Існуюць версіі, што назва магла пайсці ад славянскага слова Каложань, якое абазначала месца, дзе б’юць шматлікія крыніцы, і якое свята шанавалася язычнікамі.
Пашырана меркаванне, што архітэктарам і будаўніком царквы быў прышлы дойлід Пётр Міланег, аднак існуюць версіі, што будаўніком мог быць невядомы візантыйскі манах, які такім чынам быў і адным з ідэолагаў і прыктыкаў хрышчэння Гродзеншчыны. Як і іншыя храмы той эпохі, архітэктура мае шмат запазычанняў з дойлідства Візантыі, аднак пры гэтым адлюстравала цэлы шэраг мясцовых будаўнічых традыцый. Адзін з вядомых гісторыкаў Гродна Ю. Ядкоўскі лічыў, што храм меў абарончае значэнне, аднак сучасныя даследчыкі адвяргаюць гэты погляд, улічваючы адсутнасць вады ў храме, слабыя для фартыфікацыі сцены і нязначнае стратэгічнае значэнне храма.

Аднавіць першапачатковы выгляд храма можна толькі прыблізна. Царква мела тры ўваходы (цэнтральны і два бакавыя), яе вянчаў купал цыліндрычнай формы, у верхняй частцы храма былі арачныя вокны. Пры ўзвядзенні царквы былі ўлічаны ўсе памылкі, дапушчанныя пры будаўніцтве ранейшых храмаў Гродзенскай школы дойлідства, у тым ліку памылак, якія прывялі да абрушэння ў 1183 годзе Ніжняй царквы. Многае з таго, што ў Ніжняй царкве было толькі апрабавана, у Каложскай атрымала далейшае развіццё. Падмуркі закладаліся на глыбіню паўтара метра, а ў муроўцы сцен выкарыстоўваліся шліфаваныя камяні меншых памераў. Замест простых пляскатых лапатак паявіліся трохпрыступкавыя, прычым вуглы іх цэнтральнага выступу скруглены, што робіць яго падобным да паўкалонкі. Цокаль з аднаступеньчатага стаў таксама трохступеньчатым. Больш пластычнай стала сцяна з боку інтэр’ера. Усе тры апсіды рашуча высунуліся вонкі. З’явіліся ўнутрысценныя лесвіцы. Прыкметна зменшылася розніца ў пралётах бакавога і цэнтральнага нефаў. Дзякуючы ўпершыню выкарыстаным круглым слупам унутраная прастора храма здавалася значна меншай. Тым не менш царква захавала ранейшую трохапсідную шасціслупавую планіроўку.
Былі ўдасканалены і архітэктурныя дэталі: звычайныя хоры дапаўнялі бакав

Шыфр : 410Г000004
Архітэктурны стыль : Гродзенская школа дойлідства
Датаванне : ХІІ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Барысаглебская_царква_(Гродна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты