Шыфр : 613Г000484
Датаванне : 1844
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Святога_Георгія_(Астроўкі)

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца — храм у в. Астроўкі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Знаходзіцца на поўдзень ад вёскі. Пабудавана каля 1844 з дрэва.

== Архітэктура ==
Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. На невысокім цагляным падмурку з драўляных брусоў пастаўлены 2 зрубы, аб’яднаныя ў падоўжна-восевую прасторавую кампазіцыю.

Да прамавугольнага ў плане галоўнага зруба з усходу далучана пяцігранная апсіда з квадратнымі ў плане бакавымі нізкімі рызніцамі. Галоўны аб’ём накрыты высокім вальмавым дахам, пасярэдзіне якога ўзвышаецца галоўка на двух’ярусным васьмерыковым барабане. Больш нізкае, шматсхільнае пакрыццё апсіды таксама завершана галоўкай на васьмерыку. Спалучэнне пластычных дахаў і галовак над імі надае будынку маляўнічы сілуэт, шматпланавасць аб’ёмнай кампазіцыі. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах і вертыкальнымі сцяжкамі ў прасценках.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Шыфр : 613Г000484
Датаванне : 1844
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Святога_Георгія_(Астроўкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты