Шыфр : 612Ж000473
Датаванне : 1982
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_Сымону_Буднаму_(Нясвіж)

Помнік Сымону Буднаму — помнік выдатнаму дзеячу эпохі Адраджэння Сымону Буднаму ў Нясвіжы. Устаноўлены ў 1982 г. перад будынкам былой плябаніі. Аўтары помніка — скульптар С. Гарбунова, архітэктар Ю. Казакоў.

У Нясвіжы Сымон Будны разам з Мацеем Кавячынскім і Лаўрэнціем Крышкоўскім заснаваў друкарню. Тут у 1562 г. выдаў першую на тэрыторыі Беларусі кнігу «Катэхізіс» на беларускай мове, затым «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» і інш.

Апісанне

Бронзавая фігура Сымона Буднага вышынёй 2,85 м велічна ўзвышаецца на гранітным пастаменце вышынёй 0,65 м. Ва ўзнятай руцэ кніга з эмблемай сонца — сімвалам святла і ведаў. Фігура вылеплена буйнымі аб’ёмамі. Спакойная пластыка паставы, падкрэсленая рытмам складак адзення, надае статуі манументальнасць, стварае вобраз вялікай духоўнай сілы.

Літаратура

  • Л. Г. Лапцэвіч. 2086. Помнік Буднаму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
Шыфр : 612Ж000473
Датаванне : 1982
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_Сымону_Буднаму_(Нясвіж)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты