Шыфр : 613Г000168
Датаванне : 1882
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Узнясенская_царква_(Кіявічы)

Спаса-Узнясенская царква — царква ў Кіявічах Капыльскага раёна, пабудаваная ў 1882 годзе.

== Гісторыя ==

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палове 19 ст. на сродкі мясцовых жыхароў з цэглы на месцы храма 1752 года. Да 1990-х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, адноўлена, дзейнічае..

== Архітэктура ==
Падоўжна-восевая кампазіцыя, цаглянай, абтынкаванай Спаса-Узнясенскай царквы складаецца з асноўнага кубічнага аб’ёму, трохапсіднай алтарнай часткі, бабінца з трох’яруснай званіцай. Над асноўным аб’ёмам — васьмігранны светлавы барабан са шлемападобным гранёным купалам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны плоскія нішы, розныя профілі, зубчыкі і г. д., характэрныя для неарускага стылю.

== Інтэр’ер ==
Зала храма асветлена трайнымі аконнымі праёмамі барабана, абапёртага праз парусы на магутныя сцены, астатнія памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.
Царква занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 613Г000168
Датаванне : 1882
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Узнясенская_царква_(Кіявічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты