Шыфр : 213Г000196
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1905
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Іказнь)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Іказнь Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 г. з цэглы на месцы папярэдняга храма, які згадваецца ў 1881 г.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Асноўны кубападобны аб’ём мае 2-і нізкі квадратны ў плане ярус, чатырохсхільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Надбудаваная над прытворам двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца завершана шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём аформлены 2-гранным парталам на калонках. Архітэктурны дэкор уключае аркатурныя паясы, пластычныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя калонкі, прафіляваныя карнізы на сухарыках.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 213Г000196
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1905
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Іказнь)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты