Шыфр : 113Г000005
Датаванне : 1879
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўскі_сабор_(Брэст)

Свята-Мікалаеўскі сабор — праваслаўны храм на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Помнік архітэктуры руска-візантыйскага стылю.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1856—1879 гг. з цэглы паводле праекта Д. І. Грыма, з’яўляўся архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам.
Сродкі ў 30000 залатых чырвонцаў былі сабраны афіцэрамі брэсцкага гарнізона і вайсковым духавенствам. У 1919 годзе перароблены пад гарнізонны касцёл Святога Казіміра (паводле іншых звестак Святой Тройцы) паводле праекта архітэктара Лісецкага, у 1928 годзе перабудаваны намаганнямі ксяндза А. Мацяйкевіча. Храм цалкам страціў свой праваслаўны фасад і нагадваў выгляд суседняга касцёла аўгусцінцаў. Храм моцна пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, да якой выкарыстоўваўся як гарнізонны клуб. У 1972 годзе будынак закансерваваны і ўключаны ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». 22 чэрвеня 1991 г. упершыню за пасляваенны час адбылося ўрачыстае набажэнства. У 1994 годзе вернуты вернікам. Адрэстаўраваны.

У 2014 годзе пабудаваны прыхадскі дом са званіцай па праекце архітэктара У. Н. Казакова.

== Архітэктура ==

Размяшчэнне храма на тэрыторыі абарончага збудавання не дазваляла яго вышынную трактоўку. Таму 3-нефная базіліка, ступеньчатая кампазіцыя якой перакрыта цыліндрычнымі дахамі-бочкамі, атрымала прысадзісты характар. Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму, завершанага магутным, але нізкім паўсферычным купалам на 16-гранным барабане аб’ёму, да якога па падоўжнай восі далучана паўкруглая апсіда. Галоўны фасад у выглядзе паўкруглай аркі: 1-ы ярус вылучаны арачным уваходным парталам, 2-і — 5 пралётнай аркатурай, над якой размешчаны гадзіннік-куранты. Аналагічную трактоўку атрымалі тарцы бакавых прыдзелаў. Гарызантальную развітасць архітэктурнай кампазіцыі падкрэсліваюць 3- і 5-часткавыя размежаваныя калонамі аконныя праёмы бакавых фасадаў. Вуглы храма крапуюць калонны ў 3 ярусы. Крапоўку масіўных аб’ёмаў храма ўзбагачаюць зак

Шыфр : 113Г000005
Датаванне : 1879
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўскі_сабор_(Брэст)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты