Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 413В000443
Датаванне : X–XI стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Брацянка_(курганны_могільнік)

Брацянка — курганны могільнік X—XI стст. дрыгавічоў каля в. Брацянка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Пахавальныя абрады: трупаспаленне на месцы пахавання і па-за межамі могільніка; трупапалажэнне на гарызонце. У некаторых насыпах побач з пахаваннямі трапляліся камяні, што звязана, відаць, з перажыткамі пахавальнага абраду каменных курганоў. Сярод знаходак жалезныя нажы, крэсівы, трохпацеркавыя скроневыя кольцы, жаночыя ўпрыгожанні, ганчарныя гаршкі. Могільнік, магчыма, быў некропалем старажытнага Навагрудка.

== Літаратура ==

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 413В000443
Датаванне : X–XI стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Брацянка_(курганны_могільнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты