Шыфр : 113Г000685
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Дубай)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Дубай Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==

Пабудавана ў 1906 г. з дрэва паводле праекта архітэктара В. І. Струева. У ансамбль з царквой уваходзіць 3-арачная драўляная брама, завершана 3 галоўкамі.

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя чатырохчасткавага храма складаецца з прытвора, бабінца, малітоўнай залы і пяціграннай апсіды з невялікімі бакавымі рызніцамі. Над прытворам узведзена васьмігранная шатровая званіца, шацёр якой завершаны макаўкай і апяразаны каля аснавання трохвугольнымі франтонамі і какошнікамі, па гранях дэкарыраваны люкарнамі. Асноўны кубападобны аб’ём перакрыты самкнутым паўсферычным купалам, над якім узведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай, а па вуглах — макаўкі на шыях. Грані купала прарэзаны кілепадобнымі бочкамі (прыём старажытнарускай церамной архітэктуры). Фасады дэкарыраваны гарызантальнай шалёўкай, на фоне якой вылучаюцца арачныя аконныя праёмы. Уваход аформлены ганкам на 4 разных калонах.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 113Г000685
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Дубай)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты