Шыфр : 613Г000435
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1887
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкая_царква_(Крывічы)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у г.п. Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

== Гісторыя ==

Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка. Пабудавана ў 1887 г. з цэглы і бутавага каменю на ўрадавыя сродкі. Царкоўны пагост акаймаваны бутавай агароджай з 3-арачнай брамай. Да 1990-х гг. была закрыта.
У архіўных дакументах адзначаецца існаванне ў 1639 г. царквы ў цэнтры гандлёвай плошчы і царквы на беразе р. Сэрвач, у 1800 г. — драўлянай уніяцкай царквы. Апошняя пасля скасавання уніі стала праваслаўнай (у 1881 прыхаджане хадайнічалі аб стварэнні іканастаса), але да 1880-х гг. прыйшла ў заняпад і была закрыта.

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове будынка — кубападобны аб’ём малітоўнай залы, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсіда, з заходу праз трапезную — трох’ярусная шатровая званіца-прытвор (васьмярык на 2 чацверыках). Асноўны аб’ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам з васьмігранным барабанам і цыбулепадобным купалам; шацёр званіцы завершаны макаўкай. Арачныя аконныя праёмы і 3 уваходныя парталы дэкарыраваны кілепадобнымі ліштвамі. Фасады ўпрыгожаны падаконнымі нішамі і нішамі-крыжамі, апяразаны зубчастымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 613Г000435
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1887
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкая_царква_(Крывічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты