Шыфр : 213Г000581
Архітэктурны стыль : драўляная архітэктура
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Апідамы)

Свята-Успенская царква — стараверскі храм у в. Апідамы Пастаўскага раёна. Размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі. Твор народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва як стараверская.

== Архітэктура ==
Выцягнуты прамавугольны ў плане 1-зрубны будынак накрыты 2-схільным дахам з галоўкай над алтарнай часткай. Невялікі прамавугольны ў плане бабінец завершаны высокай чацверыковай званіцай з цыбулепадобным купалам. Уваход вырашаны чатырохслуповым ганкам, трохвугольны, фігурна ашаляваны франтон якога ярусна рытмуецца са шчытом асноўнага даху. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная частка будынка.
Спрошчаную архітэктуру інтэр’ера храма ўзбагачаюць абразы «Святы Мікалай Цудатворац» і «Благавешчанне з выбранымі святымі» (19ст.) «Троіца старазапаветная» (1864), трыпціх «Сафія — Божая прамудрасць», «Архангел Гаўрыіл» і «Архангел Міхаіл» (сярэдзіна XIX ст.).

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Шыфр : 213Г000581
Архітэктурны стыль : драўляная архітэктура
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Апідамы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты