Шыфр : 211В000887
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Аршанскі_замак

Аршанскі замак існаваў у XIV — XVII ст. Размяшчаўся ў сутоку Дняпра і Аршыцы.
Мураваны 5-вежавы замак узводзіўся з 1398 па 1407 мясцовым насельніцтвам пры ўдзеле майстра-муляра з Крулеўца (Кёнігсберга). Па эканамічных і палітычных прычынах быў не да канца змураваны і ў XV ст. дабудаваны з дрэва. Падмурак сцен і вежаў замка стаяў на вапнавай падушцы, меў вышыню каля 1 м і быў складзены з валуноў сярэдніх памераў. Сцены зроблены ў тэхніцы «паласатай муроўкі», дзе рады падагнаных валуноў выраўнаваны радамі буйнапамерных цаглін. Сістэма цаглянай муроўкі «балтыйская» — чаргаванне 2 рубаў і 1 старчака, што дае магчымасць датаваць Аршанскі замак канцом XIV — пач. XV ст. і дадаткова пацвярджае пісьмовыя сведчанні пра тагачасныя будаўнічыя работы.
Паводле пісьмовых крыніц XVI—XVII ст. уваход у замак з зхаду быў праз мост, перакінуты цераз роў, які жывіўся вадою Аршыцы. У 1560 двух’ярусная драўляная замкавая брама на мураваным фундаменце мела сістэму запорных канструкцый. Унізе брамы стаяла вялікая бронзавая гармата, другая невялікая жалезная гармата знаходзілася на другім паверсе. Брамны праём зачыняўся «ўзводам» — пад’ёмным мостам. Праслам сцяны брама злучалася з двухяруснай, напалову «мурам абмураванай» вежай, што знаходзілася злева. Тут стаяла невялікая гармата. Далей мур ішоў на ўсход і ўпіраўся ў трэцюю вежу, да ўзроўню другога яруса мураваную, а вышэй зробленую з дрэва. Ніжнюю частку яе займаў цэйхгауз, дзе было 33 гакаўніцы, 20 аркебузаў, 3 невялікія жалезныя гарматы, старасвецкі жалезны «кий ку стрелбе», запас гарматных ядраў, куль, свінец, порах, салетра, сера, кнаты і інш. На беразе Дняпра размяшчалася чацвёртая двухпавярховая вежа з гарматай. Пад мураванай сцяной знаходзіўся «тайник деревянный, фундованный для воды у Днепр». Па краі высокага правага берага Дняпра ішла сцяна да пятай вежы. На версе прасел замкавых сцен, на кансольных бэльках была зроблена баявая галерэя — «обланки», дзе стаялі гарматы, тут жа бліжэй да брамы вісеў «звон велнкий з клепалом», у які званілі «на трывогу». Унутры замк

Шыфр : 211В000887
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Аршанскі_замак
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты