Стан : Страчана
Шыфр : 212В000637
Датаванне : XVI–XVII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ніжні_замак_(Полацк)

Ніжні, або Стралецкі замак — колішні замак, а сёння — гістарычная мясцовасць у Полацку.

== Апісанне ==
Уяўляў сабою земляны насып (г.зв. «вал Івана Грознага») даўжынёй 600 м, вышынёй 10 м, шырынёй асновы да 30 м, абнесены па перыметры рубленай сцяной. Плошча замка — каля 6 га.

== Гісторыя ==
Ніжні замак пабудаваны па загаду рускага цара Івана IV пасля ўзяцця Полацка яго войскамі ў 1563 годзе ходам Лівонскай вайны. Насыпалі вал палачане на працягу двух гадоў пад кіраўніцтвам баярына Шуйскага і ваявод Зайцава і Шчокіна. Ніжні замак на планах XVI ст. меў 8 вежаў, у цэнтры замка стаяла вежа тыпу данжон. У XVII ст. вежы і рубленыя сцены замянілі на просты тын.
Замак не меў вялікага абарончага значэння, бо быў пабудаваны без уліку законаў фартыфікацыі, без уліку актыўнага развіцця ваеннай тэхнікі ў XVI—XVII ст., у ім жылі стральцы рускага гарнізона пад камандаваннем князёў Шуйскага і братоў Сярэбраных (таму замак называўся яшчэ і Стралецкай слабадой).
Абарончую функцыю Ніжні замак страчвае ў пачатку XVIII ст. і з таго часу становіцца месцам жыхарства
маргінальнай часткі насельніцтва Полацка.

=== Сучаснасць ===
Драўляныя канструкцыі замка не захаваліся. Вал замка захаваўся часткова — на працягу 400 м, у цэнтры праезд больш позняга перыяду. Сваёй формай, зялёнымі насаджэннямі ён досыць арганічна ўпісваецца ў ландшафт горада. У 1960-я гады ў унутраныя схілы валоў былі прыстасаваны пад трыбуны стадыёна «Спартак», які размяшчаўся на тэрыторыі самога замка.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).

Стан : Страчана
Шыфр : 212В000637
Датаванне : XVI–XVII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ніжні_замак_(Полацк)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты