Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000017
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1825
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Пішчалаўскі_замак

Пішчалаўскі замак — адзін з нямногіх гістарычных будынкаў, якія захаваліся ў Мінску, следчы ізалятар № 1, гут. «Валадарка».

== Гісторыя ==

Будынак у стылі ранняга класіцызму узведзены ў 1825 годзе на гары ў Раманаўскім прадмесці. Падрадчыкам будаўніцтва быў Р. С. Пішчала ад прозвішча якога турма атрымала неафіцыйную назву — Пішчалаўскі замак. Кіравалі ўзвядзеннем будынка Міхаіл Чахоўскі і Казімір Хршчановіч.
За 200 гадоў існавання будынак выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні. У астрозе адбывалі пакаранне паўстанцы 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у т.л. «бацька беларускай драматургіі» Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, а пазней паэты-адраджэнцы Карусь Каганец, Алесь Гарун і Якуб Колас, у турме быў пакараны смерцю тэрарыст Іван Пуліхаў.
У красавіку 2008 года абвалілася адна з вежаў замка, ніхто не пацярпеў.
СІЗА № 1 з’яўляецца адзінай папраўчай установай у Беларусі і ў сучаснай Еўропе, у якой ажыццяўляецца смяротнае пакаранне (праз расстрэл).

== Будынак ==

Турма пабудаваная на ўскраіне тагачаснага Мінска як двухпавярховы будынак з вежамі па баках, якія завершаны прафіляванымі зубцамі і сценамі, умацаванымі контрфорсамі. Першапачаткова будынак быў двухпавярховым, меў падвал з камерамі, кухняй, майстэрнямі і інш. У 1890 годзе па праекце мінскага губернскага інжынера К. Увядзенскага надбудаваны трэці паверх.
Галоўны фасад аздоблены рустоўкай ніжняга яруса і завершаны трохвугольным франтонам, што было своесаблівымі рэшткамі класіцызму. Праз такую складаную сумесь элементаў готыкі, абарончага дойлідства і класіцызму складана адназначна выявіць стылістыку, якую часам вызначаюць як рэтраспектыўна-замкавую. Але гэты будынак, безумоўна, адносіцца да эклектыкі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-078-5
Дрозд Зм. 12 міфаў пра Пішчалаўскі замак: абвяржэнне , 17.05.2015, 13:20

Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000017
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1825
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Пішчалаўскі_замак
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings