Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дубровенскі_замак

Дубровенскі замак — колішні замак, які існаваў у XVI—XVIII стагоддзях у горадзе Дуброўна (Віцебская вобласць, Беларусь) на беразе Дняпра. Складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў. Комплекс не збярогся.

== Гісторыя ==
У 1593 годзе праз Дуброўну праязджаў пасол аўстрыйскага імператара Мікалай Варкач, які пакінуў сціслае апісанне «Дуброўна — горад і ў гэтым месцы апошні памежны замак супраць масквітаў. Горад ляжыць на Дняпры, а па другі бок замка працякае рака Дуброўніца. Гэты замак шырокі ў акружнасці, толькі ўвесь драўляны». .
У 1654 годзе падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай пасля працяглай аблогі (чэрвень—кастрычнік) Дуброўну занялі маскоўскія войскі. Яшчэ да ўзяцця горада цар Аляксей Міхайлавіч даваў інструкцыі ваяводзе князю Чаркаскаму: «Как город Дубровно здастца, и… шляхты лучших людей выбрав, прислать к государю,… а остальную шляхту велеть послать на Тулу, а мещан и уездных людей раздать ратным людям семьями, а город Дубровно выжечь». Гэты загад быў выкананы: 17 кастрычніка замак быў спалены, палонных шляхціцаў са складу залогі, а таксама 30 сем’яў лепшых мяшчан вывезлі ў царскую стаўку ў Смаленск.
У 1731 годзе паводле інвентара, Верхні і Ніжні Дубровенскія замкі амаль страцілі абарончае значэнне, хоць і былі адноўлены пасля Паўночнай вайны. Замак быў адноўлены ў 1730-х гадах і праіснаваў да 1772 года.

== Архітэктура ==
Неаднаразова перабудоўваўся. У першай палове XVIII ст. драўляны замкава-палацавы комплекс абкружаны вадзяным ровам, умацаваны земляным валам, на якім былі драўляныя абарончыя сцены. Завершаная гонтавым шатром двух’ярусная брама з мостам цераз роў злучала замак з горадам. У яе ніжнім ярусе па баках ад праезда размяшчаліся вязніца і кардэгарда, у верхнім — зала з галерэяй. У цэнтры замка стаялі стары і новы палацы, злучаныя дарожкай з брусоў з невялікім мостам цераз сажалку (у цэнтры моста была відавая пляцоўка ў форме балкончыка, агароджанага ажурным парапетам з точанымі балясамі).

=== Стары палац ===
Стары палац (пабудаваны ў XVII ст.) — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты гонтавым дахам. Абапал размешчанай у яго цэнтры прыхожай групаваліся чатыры жылыя пакоі і дзве алькежы. Фасад з боку Дняпра афармляла галерэя з балюстрадай.

=== Новы палац ===
Новы палац (пабудаваны ў 1720-я гады — двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, складаўся з цэнтральнай часткі з прыхожай на першым паверсе і вялікай залай на другім, завершанай самастойным гонтавым дахам) і двух бакавых крылаў (у правым — чатыры жылыя пакоі і кабінет, у левым — сталовая і два жылыя пакоі). Быў накрыты складаным гонтавым дахам з шасцю люкарнамі. Планіроўка анфіладная. У пакоях стаялі грубкі з белай і зялёнай паліванай кафлі. Вокны ў алавяных пераплётах.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і ін

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дубровенскі_замак
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings