Шыфр : 512В000635
Датаванне : ХІV–XVIIІ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шклоўскі_замак

Шклоўскі замак існаваў y 16—17 ст. y г. Шклоў.

== Апісанне ==
Пабудаваны на востраве сярод штучнага става, утворанага на р. Шклоўка (Язона). Размяшчаўся на захад ад Шклоўскіх гарадскіх умацаванняў і быў звязаны з імі драўляным мостам «на ізбіцах», які падводзіў да замкавай брамы «з узводам» — пад’ёмным мостам «на чопах жалезных з рэфамі жалезнымі». Па перыметры замкавага двара стаялі драўляныя ўмацаванні: ад ракі, з боку «поля» — гародні, з боку горада — вастракол. У падарожных запісах князя Багуслава Радзівіла ў Шклоўскім замку акрамя брамы згадваюцца 2 іншыя вежы. Паводле інвентара 1661, тут y цэнтры замкавага двара мелася яшчэ адна высокая драўляная вежа, прыстасаваная для артабстрэлу наваколля. У цэйхгаўзе эамка захоўваліся 12 гармат, адна вялікая і 20 малых марцір, 183 гакаўніцы, 44 гранаты рознага калібру, ядры, запас пораху і інш.
У гістарычных крыніцах 18 ст. Шклоўскі замак не ўпамінаецца.

== Літаратура ==

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8, С. 426.

Шыфр : 512В000635
Датаванне : ХІV–XVIIІ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шклоўскі_замак
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты