Шыфр : 613В000295
Датаванне : XV–XIX стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Маладзечанскі_замак

Маладзечанскі замак — фартыфікацыйнае збудаванне ХIV-ХVIII стагоддзяў у Маладзечна, на правым балоцістым беразе Ушы.

== Архітэктура ==
Умацаванне размяшчалася на востраве, будаўнікі ўдала выкарысталі нізкі балоцісты рэльеф і прыродныя перашкоды. Да месца будаўніцтва была пракладзена грэбля, на балоце бярвёнамі вымашчаны ўчастак 120х80 м і насыпана са жвіру і пяску пляцоўка вышынёй 4 м. Па краі пляцоўкі ўзведзены пясчана-гліняны вал вышынёй да 3,5 м і шырынёй 11 м. На вале стаялі драўляныя абарончыя сцены і вежы, у тым ліку брама. Акружаў замак роў з вадой. Па краі рова праходзіў яшчэ адзін вал, у аснову якога закладвалі валуны.
У XVII ст. замак мадэрнізаваны, каля падножжа валоў пастаўлены агароджа з завостраных калоў, замест вуглавых веж пабудаваны бастыёны галандскага тыпу, што адпавядала зменам у тактыцы аблогі. Для прадухілення апаўзання зямлі каля падножжа бастыёнаў была агароджа слупавой канструкцыі, якая таксама мела і функцыю перашкоды. У месцах прымыкання валу да брамы, насып быў арміраваны каменнымі сценкамі.
На двары замка быў невялікі каменны храм, які існаваў на працягу ХVI-ХVIII ст., паводле археалагічныя раскопак, ён меў памеры 11х24 м і быў аздоблены фрэскамі.

== Гісторыя ==
16 снежня 1388 года ў Маладзечанскім замку ноўгарад-северскі князь Дзмітрый Альгердавіч падпісаў прысяжную грамату каралю Уладзіславу Ягайлу, грамата лічыцца першай пісьмовай згадкай Маладзечна.
У розныя часы яго ўладальнікамі былі князі Заслаўскія, Мсціслаўскія, Сангушкі, Кішкі, Агінскія.
У 1519 (двойчы) і 1533 гадах замак трымала ў аблозе маскоўскае войска (з наўгародскіх і пскоўскіх дзяцей баярскіх) на чале з князем М. Кісліцай і, напэўна, спалілі яго. Сляды агню ў археалагічным профілі замкавага вала і культурным слоі пацвярджаюць шматразовыя пажары ўмацаванняў. У 1567 годзе ў Маладзечне праходзілі папярэднія перагаворы паміж прадстаўнікамі ВКЛ і Польшчы аб умовах заключэння Люблінскай уніі. У пачатку ХVІІ ст. уладальнікам Маладзечна быў Леў Сап

Шыфр : 613В000295
Датаванне : XV–XIX стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Маладзечанскі_замак
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings