Шыфр : 112Г000480
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1815
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палаца-паркавы_ансамбль_(Нача)

Сядзіба Чарноцкіх «Нача Брындзоўская» — помнік сядзібнай архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1810—1815 гг. у вёсцы Нача Ляхавіцкага раёна.

== Гісторыя ==
Да канца XVIII ст. маёнтак знаходзіўся ва ўласнасці езуіцкага ордэна.
Сядзібай валодалі Неміровічы, Табаровічы, езуіты, Брындзы, Масальскія, Чарноцкія.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==

Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак стаіць на высокім цокалі і накрыты двухсхільным дахам. Высокія прамавугольныя вокны завершаныя сандрыкамі. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная манументальным шасцікалонным порцікам з трохвугольным франтонам, прарэзаным круглым акном. Да тарцоў будынку прыбудаваныя тэрасы.
Помнік рэспубліканскага значэння.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

== Спасылкі ==

Палаца-паркавы ансамбль (Нача) на сайце Radzima.org
Палаца-паркавы ансамбль (Нача) на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Шыфр : 112Г000480
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1815
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палаца-паркавы_ансамбль_(Нача)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings