Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_комплекс_Чапскіх_(Прылукі)

Палацава-паркавы комплекс Чапскіх у Прылуках — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII—XIX ст. Закладзены на месцы былога манастыра XVII стагоддзя у в. Прылукі Мінскага раёна. Уключае палац і парк. За сваю гісторыю палацавы комплекс неаднаразова перарабляўся, рамантаваўся, губляючы колішнія пластычныя вырашэнні і набываючы новыя. Тым не менш кампактны двухпавярховы аб’ём палаца з вуглавымі вежамі, іх зубчастыя завяршэнні цалкам адпавядаюць вобразу невялікага гатычнага замка.

== Гісторыя ==

Прылукі з’яўляліся вотчынай Агінскіх, Іваноўскіх, належалі Оштарпу, потым вядомаму аграному Атону Горвату (пабудаваў палац у гатычным стылі, вялікі сад з аранжарэяй і вежавым гадзіннікам), з 1872 года Эмерыку Чапскаму.
Мураваны палац пабудаваны ў першай палове XIX стагоддзя, у 1851 годзе рэканструяваны, у 1872 быў адноўлены пасля пажару 1868 года. У Другую сусветную вайну значна пашкоджаны, адбудаваны ў 1950-я гады.

== Архітэктура ==

Цэнтрам кампазіцыі парку быў палац, размешчаны на высокім узгорку, каля грэбеня параўнальна крутога схілу тэрасы, які спускаецца да поймы р. Пціч.
Першапачаткова палац уяўляў сабой кампактнае прамавугольнае ў плане двухпавярховае з нізкім цокальным паверхам збудаванне ў стылі несапраўднай готыкі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным трохпавярховым рызалітам з гранёным эркерам на паркавым фасадзе і чатырма шматграннымі кутнімі вежачкамі, завершанымі зубцамі. Галоўны фасад вылучаны лоджыяй на двух узроўнях у рызаліце з праёмамі, завершанымі спічастымі і кілепадобнымі аркамі. Рызаліт, завершаны невысокім атыкам, аздоблены складанай па форме нішай у цэнтры. Пры гэтым уражанне масіўнасці не ствараецца, гэтаму садзейнічаюць зграбныя па прапорцыях і абрысах праёмы, што адкрываюцца ў бок лоджый.
Пасля 1886 года да паўднёвага тарцовага фасада быў прыбудаваны аднапавярховы аб’ём са сталовай і аранжарэяй, пазней да яго прыбудавалі

Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_комплекс_Чапскіх_(Прылукі)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings