
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў — шэраг пабудоў, якія ў розны час існавалі ў XVII—XIX стагоддзях у агр. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна.
== Комплекс у XVII стагоддзі ==
У інвентары 1650 года апісаны драўляны замак. Меў абарончыя сцены і чатыры кутнія вежы, быў абкружаны штучным ровам і сажалкамі. Да замка вёў мост, уваход праз трох’ярусную фланкіраваную з двух бакоў вежамі і завершаную высокім шатровым дахам браму-вежу «прускага муру», унутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканні. Злева ад брамы стаяў аднапавярховы драўляны палац. Жылыя памяшканні палаца мелі размаляваныя дзверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам уздоўж абарончай сцяны размяшчаліся варыўня, кузня, пякарня, лазня, бровар. Справа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і свіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.
== Комплекс у XVIII стагоддзі ==
У інвентары 1745 г. апісаная сядзіба, у якую ўваходзілі драўляны палац (меў шэраг жылых, гаспадарчых, парадных пакояў з выхадам у бок звярынца), некалькі гаспадарчых пабудоў побач з палацам, фальварак з дзвюма жылымі будынкамі, пякарняй, стайняй, аборай, броварамі і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.
== Комплекс у XIX стагоддзі ==
У першай палове XIX стагоддзя за 1 км ад вёскі пабудаваны мураваны двухпавярховы палац у стылі несапраўднай готыкі з чатырохяруснай квадратнай у плане вежай, завершанай чатырма шчытамі і чатырма кутнімі дэкаратыўнымі вежачкамі. У ім знаходзілася каштоўная калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная М. Тышкевічам. Згарэў у 1860 г. Да 1876 г. каля яго пастаўлены новы мураваны атынкаваны знадворку палац, які складаўся з двухпавярховых прамаву