Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_ансамбль_(Вопытная)

Сядзібна-паркавы ансамбль Нітаслаўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Створаны ў другой палове XIX ст. у в. Вопытная (Верхнядзвінскі раён). Належаў Лапацінскім.

== Архітэктура ==
Сядзібны ансамбль арганізаваны вакол сажалкі са штучным возерам, уключае гасподу з парадным партэрам перад ёй, капліцу, гаспадарчыя пабудовы і невялікі парк пейзажнага тыпу. Гаспода — мураваная аднапавярховая прамавугольная ў плане, з двухпавярховай цэнтральнай часткай. Аб’ёмы накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі ў тарцах. Па баках будынку рызаліты з чатырохкалоннымі порцікамі пры ўваходах. Сцены дэкарыраваныя пілястрамі, рустоўкай, філёнгамі і завершаныя развітымі карнізамі. Аконныя праёмы прамавугольныя.
У сядзібе размешчаны ветэрынарны тэхнікум. Помнік рэспубліканскага значэння.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_ансамбль_(Вопытная)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings