Шыфр : 213В000310
Датаванне : V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шапуры_(археалагічны_помнік)

Шапуры — археалагічныя помнікі каля вёскі Шапуры (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).

== Гарадзішча ==

Знаходзіцца ў вёсцы, на правым беразе ракі Лучоса, на гары вышынёй 20 м, за 0,3 км на ўсход ад інтэрната інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Пляцоўка круглая, дыяметрам 18 м.
У 1956 годзе помнік выявіў М. М. Чарняўскі.

== Селішча ==

Знаходзіцца з заходняга боку гары, на якой знаходзіцца гарадзішча. У культурным пласце 0,4 м знойдзена ляпная і ганчарная кераміка. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і раннефеадальнага часу.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.

Шыфр : 213В000310
Датаванне : V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шапуры_(археалагічны_помнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты