Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_і_кляштар_бернардзінцаў_(Магілёў)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў — колішні касцёл, які існаваў у Магілёве ў XVI—XX стст.

== Гісторыя ==

Заснаваны ў 1687 годзе па фундацыі рэчыцкага лоўчага Фёдара Ржавускага на беразе Дняпра.
У 1702 годзе быў пабудаваны першы драўляны касцёл св. Антонія. У 1708 годзе касцёл згарэў і на яго месцы ў 1720-я гады быў пабудаваны новы каменны касцёл.
У 1864 годзе кляштар скасаваны, у 1872 годзе тут знаходзіўся цэнтральны архіў судовых месцаў.
Будынкі разбураныя ў Другую сусветную вайну. У 1957 годзе рэшткі касцёла былі разабраны. Захавалася частка падмурка.

== Архітэктура ==

Касцёл Святога Андрэя аднанефны, прамавугольны ў плане. Неф пераходзіў у крыху вузейшы за яго выцягнуты прэсбітэрый, завершаны трохграннай алтарнай апсідай. Галоўны фасад фланкіравалі дзве невялікія прамавугольныя ў плане вежы (у заходняй вежы размяшчалася лесвіца). У XVIII ст. з поўначы да касцёлу быў прыбудаваны прамавугольны ў плане аб’ём з дзвюма двух’яруснымі вежамі (ва ўсходняй вежы была лесвіца), якія завяршаліся купаламі. Неф і прэсбітэрый былі накрыты адзіным дахам, тарэц якога з боку галоўнага фасада закрываў фігурны франтон. Рытм бакавых фасадаў ствараўся прамавугольнымі вокнамі і лучковымі завяршэннямі, лапаткамі. З усходу да касцёлу быў прыбудаваны П-падобны ў плане двухпавярховы калідорнай планіроўкі корпус кляштара.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

== Спасылкі ==
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Магілёў) на сайце Radzima.org

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_і_кляштар_бернардзінцаў_(Магілёў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings