Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (таксама Фарны касцёл) — колішні каталіцкі храм-фара, які існаваў у Клецку ў XVI — першай палове XX стагоддзяў.
== Гісторыя ==
Фарны касцёл у Клецку ў 1550 годзе фундаваў Андрэй Маствілоўскі. У 1560-я гады Мікалай Радзівіл Чорны перадаў храм кальвіністам, тут з пратэстанцкімі пропаведзямі выступаў беларускі гуманіст Сымон Будны. Пры маршалку вялікім літоўскім і ўладальнікам Клецку Альбрэхце II Радзівіле зноў перададзены каталікам. У 1607 годзе асвячоны біскупам віленскім Юрыем Радзівілам.
Касцёл быў пашкоджаны пад час Вялікай Айчыннай вайны, узарваны ў 1950-я гады. Ад касцёла захавалася толькі засталася частка заходняй сцяны.
== Архітэктура ==
Касцёл уяўляў сабой аднанефны, прамавугольны ў плане асноўны аб’ём з пяціграннай апсідай, якія завяршаліся агульным дахам, двухсхільным над асноўным аб’ёмам і шматгранным над алтаром. Да паўночнай сцяны пр
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі
- Верцялішкаўскі сельсавет
- Гродзенскі раён
- Свята-Мікалаеўская царква, Вялікая Бераставіца
- Вялікая Бераставіца
- Бераставіцкі раён