Архітэктурны стыль : барока
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святой_Ганны_(Варонча)

Касцёл святой Ганны — рымска-каталіцкі храм на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Варонча (Карэліцкі раён), помнік архітэктуры. Дзейнічае.

== Гісторыя ==
У 1741 годзе Казімір Несялоўскі, кашталян смаленскі, зас­наваў альтарыю пры касцёле ў Гарадзішчы (цяпер Баранавіцкі раён), якою апекавалася місія езуітаў ад Навагрудскага калегіума. Не пазней 1760-х, па згодзе віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага, альтарыю перанеслі да варончаўскага касцёла.
Драўляны касцёл у Варончы, першапачаткова асвечаны пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, быў пабудаваны па фундацыі Панятоўскіх, у 1766 годзе адзначаўся як ужо дзеючы. Гэта была дзвюхвежавая, пабудаваная часткова з дрэва, часткова з цэглы, крыжастая ў плане святыня. Яе інтэр’ер упрыгожвалі сем алтароў: галоўны алтар з абразом Маці Божай Беззаганага Зачацця ў пазалочаных сярэбраных каронах (вакол 4 воты), алтары св. Тадэвуша і св. Юзафа ў малітоўнай зале і яшчэ па два алтары ў кожнай з бакавых капліц. Набажэнствы тут па-ранейшаму адпраўлялі езуіты, для якіх быў пабудаваны місійны дом.

Пасля касацыі ордэна езуітаў, намаганнямі мясцовага землеўладальніка Юзафа Несялоўскага, біскуп Масальскі ў 1781 годзе надаў варончаўскаму касцёлу статус парафіяльнага. Трошкі пазней фундатар заклаў новы, ужо мураваны касцёл на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі — у комплексе сядзібы Несялоўскіх. Надмагільная пліта фундатара (пахаваны ў крыпце касцёла ў 1816) з родавымі гербамі ўмуравана ў вонкавую сцяну прэзбітэрыя касцёла. Будаўніцтва скончылася ў 1808 годзе, а ў 1809 навагрудскі дзекан Ян Цвірка асвяціў храм пад тытулам святой Ганны.
У касцёлы былі хрышчоныя Ян Чачот і Марыля Верашчака — каханая Адама Міцкевіча. Марыля тут жа ўзяла шлюб з графам Ваўжынцам Путкамерам. Каля касцёла знаходзяцца 4 магілы Булгакаў.
У ХIХ ст. да варончаўскай парафіі (колькасць парафіян на той час складала амаль 3000) Навагрудскага дэканата былі прыпісаны капліцы ў Казловічах і Тугановічах (сёння Баранавіцкі раён, абедзве не захаваліся), Сэрвачы і на мясцовых могілках. Апошняя, пабудаваная ў 1837 генералам Кабылінскім, уяўляла сабою драўляны залавы аб’ём з двух’яруснай грувасткай дэкаратыўнай вежай, якая пазначала галоўны ўваход. Уваход на могілкі пазначала двух’ярусная драўляная брама-званіца. Аднойчы ўзгадваецца і капліца ў Мірацічах.
У 1943 спалены савецкімі партызанамі. У 1950-я: часткова ўзарваны.

У пасляваенны час касцёл быў зачынены і з часам ператварыўся ў руіны. Аднак ён быў залічаны да помнікаў архітэктуры. Не захавалася і могілкавая капліца. Яе адрадзілі на сродкі вернікаў у 1989, як толькі савецкая ўлада дазволіла збірацца на набажэнствы. Капліцу асвяцілі пад гістарычным парафіяльным тытулам св. Ганны (цяпер, пасля адраджэння касцёла, ёю не карыстаюцца). Адразу ж пачалася і праца па адраджэнні касцёла.
26 ліпеня 1995 года касцёл быў рэкансэкраваны гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам пад гістарычным тытулам св. Ганны.

== Архітэктура ==

Касцёл св. Ганны — дзвюхвежавая безапсідная трохнававая баз

Архітэктурны стыль : барока
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святой_Ганны_(Варонча)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings