Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Краснае)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Краснае (Маладзечанскі раён). Помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1912 годзе. У 1988—1990 гадах касцёл рэстаўрыраваны, дзейнічае.

== Архітэктура ==

Трохнефная аднавежавая базіліка з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. У цэнтры галоўнага фасаде трох’ярусная чацверыковая званіца, умацаваная кутнімі ступеньчатымі контрфорсамі з пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Галоўны ўваход аформлены стральчатым парталам, над якім размешчанае круглае акно-«ружа». Бакавыя фасады рытмічна члянёныя здвоенымі вузкімі стральчатымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай з невялікай вежачкай. Перакрыцце ўнутранай прасторы скляпеністае на чатырох слупах.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

== Спасылкі ==

На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае) на сайце Catholic.by (бел.)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае) на сайце Radzima.org
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Краснае)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings