
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольскай.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1867(8) годзе з цэглы на месцы струхлелай драўлянай, званіцы — у 1882 годзе. Праект складзены ў 1858 годзе архітэктарам Я. М. Фардонам. Адкрыта ў 1988—1990 гадах.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны крыжовы ў плане аб’ём, сяродкрыжжа якога завершана двух’ярусным чатырохгранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і вуглавымі лапаткамі.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4