Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1865
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Гожа)

Касцёл Святых Пятра і Паўла — каталіцкі храм, які знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Гожа Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя з бутавага каменю. Дзейнічае.

== Гісторыя ==
Першы касцёл у Гожы пад вызваннем св. Апостала Пятра быў заснаваны з фундацыі караля Казіміра Ягелончыка (да 1492 года). Кароль Казімір выдаў прывілей, згодна з якім ахвяраваў на ўтрыманне парафіі 2 возеры і 2 млыны. У 1494 годзе прывілей пацвердзіў вялікі князь ВКЛ Аляксандр.
Падчас шведскага «патопу» (1654-67) мястэчка было цалкам спалена разам з касцёлам. Паселішча адбудавалі ўжо на новым месцы — на поўнач ад былога, далей па цячэнні Нёмана. Згодна паданню, у 1655 годзе шведскія войскі цалкам спалілі мястэчка разам з касцёлам. Вернікі, ратуючы цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшэння, схавалі яго ў лесе. Пасля Панна Марыя, з’явіўшыся вернікам, пажадала, каб новы касцёл пабудавалі менавіта ў тым месцы, дзе быў схаваны абраз, туды ж перамясцілася і само мястэчка.
Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1662 годзе і асвечаны пад падвойным тытулам святых Пятра і Казіміра (па іншых дадзеных, касцёл у Гожы да пач. ХХ ст. меў тытул святых Пятра і Паўла і Маці Божай Суцяшэння, абраз якой быў змешчаны ў галоўным алтары).
У канцы XVIII ст. гожская рымска-каталіцкая парафія была падзелена на тры: уласна Гожа (правы бераг Нёмана), Гожка-Селіванаўцы (занёманская частка) і Тэалін-Сапоцкін.
Будаўніцтва сённяшняга мураванага касцёла ў Гожы побач з месцам апошняга драўлянага касцёла пачалося ў 1862 годзе. Архітэктарам і тэхнічным кіраўніком будаўніцтва стаў гродзенскі архітэктар Якуб Фардон. Першае набажэнства адбылося 30 лістапада 1869 года (па некаторых дадзеных, будаўніцтва скончылася ў 1865), калі касцёл быў асвечаны гродзенскім дэканам кс. Аляксандрам Гінтаўтам пад вызваннем святых Апосталаў Пятра і Паўла і Маці Божай Суцяшэння.
У XIX ст. да парафіі належалі касцёлы ў Пераломе і Друскеніках (з 1920-х гадоў — самастойная парафія, цяпер Літва), да скасавання — таксама філіяла ў Прывалцы. У 1927 годзе касцёл кансэкраваў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.
У 1944 годзе, пры адыходзе нямецкіх акупацыйных войскаў, гожскі касцёл быў спалены. Адбудаваны ў пасляваенны час. У 1950 сюды з зачыненага Пабрыгіцкага касцёла ў Гродне былі перавезены лаўкі, зробленыя ў 1646 годзе майстрам Георгам Зэхлем. У 1970-я гады касцёл атрымаў статус помніка архітэктуры з рысамі неаготыкі.
14 жніўня 2018 года у будынку адбыўся пажар (паводле папярэдняй інфармацыі ён пачаўся ад удару маланкі). Агонь пашкодзіў службовыя памяшканні храма, дзе захоўваліся архівы і дакументы касцёла. Сур’ёзнай шкоды пажар не нанёс: начынне і ўнутранае ўбранне касцёла не пацярпелі.

== Архітэктура ==
Касцёл уяўляе сабою дзвюхвежавую святыню, прамавугольную і безапсідную ў плане, фасады якой выкладзены з буту і атынкаванай цэглы.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Галоўны фасад вырашаны цэнтральным 2-схільным шчыпцом і шатрамі бакавых (васьмярык на чацверыку) вежаў. Іх гатычныя спічастыя завяршэнні надаюць яму дынамічны сілуэт, вертыкальную кампазіцыйную накіраванасць. Вось сіметрыі фасада выразна падкрэслена высокім і вузкім стральчатым перспектыўным парталам, які аб’ядноўвае сваёй прафіляванай і пабеленай аркай прамавугольны ўваходны праём і акно хораў. Над парталам размешчана ляпная і пабеленая выява «Усёбачнае вока». Стральчатыя

Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1865
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Гожа)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings