Архітэктурны стыль : класіцызм
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Тройцы_(Рось)

Касцёл Святой Тройцы — помнік дойлідства класіцызму. Пабудаваны ў 1801 г. у г.п. Рось (Ваўкавыскі р-н) з цэглы. Касцёл дзейнічае.

== Гісторыя ==
Паселішча вядома на пачатку XVI ст. належала канцлеру Гераніму Хадкевічу. Яго намаганнямі ў канцы XVI ст. у Росі быў пабудаваны першы касцёл. Згодна з фундушам плябана «на ўтрыманне вікарыя і трох слуг касцельных» ахвяраваўся фальварак Гарасімоўшчына, цяпер Плябанаўцы (Ваўкавыскі раён).
Драўляны касцёл, першапачаткова асвечаны пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, стаяў насупраць двара, пры дарозе ў Краснае Сяло (цяпер Краснасельскі), на месцы, дзе раней стаяла царква, якую перанеслі ў суседнюю в. Агароднікі (цяпер вул. Агародніцкая).
Касцёл меў крыжова-купальную кампазіцыю, арганныя хоры былі змешчаны пры прэзбітэрыі, што нехарактэрна для нашых святынь. У інтэр’еры пад размаляванай столлю было 3 алтары: галоўны з тытульным абразом і абразом Найсвяцейшай Тройцы ў акружэнні разьбяных фігур Апосталаў, левы бакавы з абразамі святых Ганны і Марыі Магдалены і правы з разьбянай фігурай Маці Божай Ларэтанскай. З XVII ст. у прэзбітэрыі касцёла згадваецца цудадзейная фігура Езуса Журботнага. Званіца стаяла асобна.
Новы драўляны касцёл на тым самым месцы быў пабудаваны ў 1682 па фундацыі тагачаснага ўладальніка Росі Марцыяна Агінскага і асвечаны пад новым тытулам — Найсвяцейшай Тройцы. Гэта была аднавежавая святыня на каменным падмурку, крытая гонтам. Распісаны інтэр’ер змяшчаў 4 алтары. У галоўным алтары былі размешчаны абразы Святой Тройцы і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у левым бакавым алтары была ўсталявана знакамітая фігура Езуса (першы цуд зафіксаваны яшчэ ў 1618 годзе, у 1700 г. была адзначана 32 вотамі, а ў 1775 г. — 210, цяпер іх каля 250), у правым — фігура Маці Божай Ларэтанскай з абразом Маці Божай Балеснай наверсе. Яшчэ адзін алтар, з абразом св. Ганны, стаяў у прэзбітэрыі насупраць сакрыстыі. 14 чэрвеня 1772 г. цудадзейная фігура Езуса Журботнага была ўрачыста перанесена ў галоўны алтар, у другім ярусе застаўся тытульны абраз Найсвяцейшай Тройцы.
У 1740 годзе ў Росі заснавана місія шчучынскага піярскага калегіума, але ў хуткім часе піяры пакінулі Рось. Пры росскай парафіі функцыянавалі школа і шпіталь.
Мураваны касцёл у Росі пачалі будаваць пры канцы 1770 года па фундацыі новага ўладальніка мястэчка графа Яўхіма Патоцкага, але будаўніцтва зацягнулася — у 1796 святыня была вымуравана толькі да вокнаў (спачатку была збудавана ўніяцкая царква, потым тут быў касцёл піяраў, а парафіяльным касцёл стаў у 1801 годзе). Новы этап будаўніцтва распачаўся ў 1802 годзе, а ў 1807 будаўніцтва скончылася. 12 ліпеня 1808 года касцёл, узнесены ў стылі класіцызму, асвяціў кс. Францішак Цыбульскі. У 1838 побач са святыняй пабудавалі апошнюю драўляную званіцу.
У галоўным алтары свя­тыні, як і раней, уста­лявалі фігуру Езуса Жур­ботнага, у бакавых капліцах знаходзіліся алтары Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Непамука. У 1852 пажар знішчыў дах касцёла, але ў тым жа годзе ён быў адрамантаваны. У 1872 касцёльны ўчастак абнеслі новай драўлянай агароджай. Грунтоўны рамонт касцёла здзейснілі ў 1901-03 гады. Паводле праектаў варшаўскага архітэктара Каятана Патрызя выканалі новы галоўны алтар у рэне­сансавым стылі, два ба­ка­выя алтары, хрысцільню, стацыі Крыжовага шляху і адрэстаўравала амбону, касцёл таксама быў пафарбаваны звонку і ўнутры.
З канца XVIII ст. на мясцовых парафіяльных могілках узгадваецца капліца (ёй карысталіся і ўніяты). Першапачаткова яна была драўляная, крытая гонтай, бязвежавая, у стылі класіцызм; у алтары было змешчана разьбянае Укрыжаванне, а над уваходам — хоры на слупах.
У 1914 годзе справа перад уваходам у кас­цёл была ўзведзена мураваная двух’ярусная званіца ў эклектычным стылі з рысамі неакласіцызму, дзе змясцілі 3 званы (самы старэйшы ў 1597 года). Званіца ўяўляла сабой цаглянае атынкаванае двухузроўневае збудаванне, перакрытае чатырохсхільным дахам. Каменная плябанія па-за касцёлам была пабудавана яшчэ ў 1808.
Перад Другой сусветнай вайной роская парафія налічвала больш за 2500 вернікаў, да 1939 года дзейнічаў манаскі дом Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. Пры савецкай уладзе святыня не была зачынена, але плябанію забралі, а ксяндзу пакінулі толькі адзін пакой з тамбурам, які служыў кухняй. Цалкам плябанію вярнулі парафіі ў 1990-х гадах, у 1999—2002 будынак быў рэканструяваны і набыў сучасны выгляд.
Рамонтныя працы ў касцёле праводзіліся ў 1924 — дах пакрыты новай гонтай, 1928 — сабралі сродкі на новую мураваную агароджу, 1958 — рамонт даху з заменай крокваў, 1985 — дах пакрыты бляхай, 2002 — дах пакрыты чырвонай металачарапіцай, касцёл пафарбаваны звонку, 2003-04 — выкананы грунтоўны рамонт інтэр’ера.
16 красавіка 2017 г. невядомыя асобы апаганілі сцяну касцёла разнастайнымі надпісамі, якія былі выяўлены зранку ў Велікодную нядзелю. Самі надпісы былі аператыўна знішчаныя.
Капліца з чырвонай вонкавай цэглы ў стылі неараманікі была ўзнесена па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Стэфана Патоцкага і яго сястры Ядзвігі Браніцкай. Яе будаўніцтвам займаўся ў 1901-02 гадах будаўнічы Тэафіл Луба. Мастак Францішак Эйсмант запраектаваў вітражы, дубовы алтар у раманскім стылі з Укрыжаваннем, намаляваў алтарны абраз св. Стэфана. У 1904 годзе капліца асвечана пад тытулам св. Стэфана. У крыпце капліцы ў 1910 годзе ў саркафагу быў пахаваны фундатар С. Патоцкі. Агароджа могілак і ўваходная брама былі пабудаваны на пачатку 1903, але да сённяшняга дня не захаваліся. У пасляваенныя гады ўлады забаранілі вернікам карыстацца капліцай, і з часам яна ператварылася ў руіны. З 1989 прыкладаюцца намаганні па аднаўленні святыні. У 2005 была скончана рэстаўрацыя фасадаў, плануюцца працы ў інтэр’еры.

== Архітэктура ==

Храм уяўляе сабою выцягнуты бязвежавы прамавугольны ў плане аб’ём з нязначна выступаючым трансептам і паўцыркульнай апсідай, дзе змешчана сакрысція, і трансептам, які ўтвараюць 2 капліцы. Святыня арыентавана алтаром на поўнач. Галоўны (паўднёвы) фасад завершаны трыгліфным фрызам з развітым карнізам, над якім атыкавы франтон з паўцыркульным аконным праёмам у тымпане. Бакавыя фасады дэкарыраваныя рустоўкай і завершаныя прафіляваным карнізам. Залавы інтэр’ер перакрыты цыліндрычным скляпеннем.

=== Інтэр’ер ===

Інтэр’ер зальны, перакрыцце — драўляныя цыліндрычныя скляпенні. Уздоўж 6акавых сцен праходзіць галерэя з драўлянай агароджай. Сцены завершаныя масіўным карнізам з сухарыкамі. У інтэр’еры над уваходам — хоры на чатырох цыліндрычных калонках. На сценах, скляпеннях асноўнага аб’ёму і алтарнай часткі размешчаныя жывапісныя кампазіцыі на біблейскія тэмы і дэкаратыўна-дойлідская размалёўка, выкананыя варшаўскай майстэрняй Уладзіслава Тварды ў 1901 годзе), якая стварае ілюзорнае ўяўленне прасторы. На скляпенні левай капліцы адлюстраваны «Цуд св. Міхала Арханёла», на скляпенні правай — «Маці Божая Анёльская», у сакрыстыі — «Усябачнае Вока», на сценах адлюстраваны выявы дванаццаці Апосталаў у ілюзорных нішах.
Драўляны разны алтар двух’ярусны, расч

Архітэктурны стыль : класіцызм
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Тройцы_(Рось)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings