Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Юзафа_(Казімірова)

Касцёл Святога Юзафа — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Казімірова Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

== Гісторыя ==
Яшчэ ў канцы 1862 г. уладальнік фальварка Казімірова Іван (Ян) Аляхновіч прасіў дазвалення на пабудову каталіцкай капліцы на казіміроўскіх могілках, дзе б 4 разы на год адпраўляліся службы за супакой памерлых родзічаў. Аднак яму было адмоўлена па некалькіх прычынах. Па-першае, непадалёк знаходзіліся праваслаўныя цэрквы, а колькасць каталікоў на гэтай тэрыторыі была невялікая. Па-другое, каталіцкі храм таксама месціўся адносна блізка. Па-трэцяе, Аляхновіч на той час быў здаровым чалавекам і таму яму не складала ніякіх цяжкасцяў наведваць каталіцкі касцёл у іншым месцы.
Парафія існуе з 1900 года. Драўляны касцёл пабудаваны ў 1905—1906 гадах. Пра год пабудовы кажа выбіты надпіс на фундаменце (1906 R.)
Старажылы расказваюць, што храм ніколі не закрываўся. Праўда, некаторы час у ім захоўвалі калгаснае зерне, але потым людзі зноў пачалі хадзіць сюды на службы — прыходзілі нават цэлыя працэсіі з абразамі і харугвамі. Згадваюць, што ў савецкі час храм меў нават арган.
На сённяшні час касцёлам апякуецца манах-францішканец з польскага горада Катавіцы Натанаіл, які прыязжае сюды на вялікія касцёльныя святы.

== Архітэктура ==
Твор народнага дойлідства. Вырашаны прамавугольным у плане зрубам з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая сігнатурка. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны дзвумя парамі прамавугольных аконных праёмаў.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 167

== Спасылкі ==
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Юзафа (Казімірова)
Касцёл Святога Юзафа (Казімірова) на сайце Catholic.by (бел.)
Касцёл Святога Юзафа (Казімірова) на сайце Radzima.org
Касцёл Святога Юзафа (Казімірова) на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Юзафа_(Казімірова)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings