Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Бабруйск)

Касцё́л Святы́х Апосталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў, былы езуіцкі касцёл. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі.

== Гісторыя ==

Заснаваны ў 1615 на фундацыю бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 касцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касцёла вядомыя Уладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімір Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 1732—1747 муляра Якуба Руофа.
Пры будаўніцтве ў ХІХ стагоддзі Бабруйскай крэпасці вежы касцёла былі знішчаны, а сам ён быў карэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У 1885 годзе касцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам у будынку касцёла была гаўптвахта.

=== Духавенства: ===
1630 г. па 1633 г. быў святы Андрэй Баболя
1632 г. Якуб Брэнт і Станіслаў Альшэўскі, а таксама настаўнікі – клерыкі Ян Прушынскі ды Сымон Дэмбоўскі.
1633 г. да 1637 г. Бабруйскую езуіцкую рэзідэнцыю ўзначальваў айцец Марцін Рыдзеўскі
1755 г. Бабруйскім дэканам і, напэўна, пробашчам у быў ксёндз Юзаф Крычскі.
У другой палове 1760-х гадоў пробашчам парафіі быў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч – будучы Мітрапаліт, арцыбіскуп Магілёўскай архіепархіі.
1789 г. пробашч Ян Грыневіч. Таксама ў гэты час у парафіі працаваў ксёндз Георгій Адамовіч.
1818 – 1821 г.г. віцэ — пробашчам быў ксёндз Стракоўскі.
1843 пробашч Барталамей Віснёўскі OP, вікарый пры ім быў ксёндз Юзаф Буткевіч
з канца 1840-х гадоў да ліпеня 1859 г. пробашчам і Бабруйскім дэканам быў ксёндз Казімір Шышко
1874 г. вікарый ксёндз Клімент Трашчэўскі.
У 1870-х гадах у парафіі працавалі наступныя святары: Вінцэнт Бабіцкі, Віктар Анджаеўскі, Кіпрыян Жаброўскі, Адольф Пласкавіцкі, Банавентура Лаўрыновіч, Ян Рымовіч і Яраслаў Расінскі.
У 1890-х г. вікарый ксёндз Ільдэфонс Раманоўскі
1898 г. ксёндз Міхал Аляхновіч
1898 – 1901 часовы адміністратар а. Аляксандр Плятнір.
1901 г. адміністратар ксёндз Ян Красоўскі

== Архітэктура ==

Касцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Уяўляў сабой трохнефавую базіліку без трансепту, меў дзве вежы, на адной з якіх быў гадзіннік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацверыкамі змяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзбітэрый меў паўкруглае завяршэнне, па баках вімы размяшчаліся дзве сіметрычныя сакрысціі.
Унутры нефы былі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі на здвоеных папружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позняга барока. Пры ўваходзе мясціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры размяшчаліся таксама над сакрысціямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 познебарочных скульптураў святых (у тым ліку скульптуры Святых Ігната, Бергіяша, Ксаверыя, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начынне інтэр’еру былі драўлянымі і былі зроблены майстрамі Іосіфам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы і Пятра Трызны.

== Спасылкі ==
Інфармацыя на сайце Рымска-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску(недаступная спасылка)
Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока.
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск) на сайце Radzima.org
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 158—159.

Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Бабруйск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings