
Касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў — архітэктурны комплекс, які знаходзіўся ў фальварку Забелы (сучасны аграгарадок Валынцы Верхнядзвінскага раёна).
== Гісторыя ==
Створаны па заказу абата Рэгінальда Ленартовіча. Будаўніцтва распачатае майстрам Лаўбэ ў 1749 г. пад кіраўніцтвам аўтара праекту архітэктара Яна Глаўбіца. У 1756 годзе касцёл асвечаны, у 1764—1766 гадах надбудаваныя вежы; у 1756—1759 гг. узведзены двухпавярховы корпус кляштара пад вальмавым дахам, аб’яднаны з касцёлам галерэяй. Будаўніцтва кляштара пачата пад кіраўніцтвам архітэктара Я. Вішнеўскага, закончанае архітэктарам Ядлкоўскім.
Касцёл значна пашкоджаны ў гады Другой сусветнай вайны, зруйнаваны ў канцы 1940-х гадоў.
== Архітэктура ==
Тэрыторыя комплексу абнесеная мураванай агароджай з брамай перад касцёлам. Комплекс вядомы па акварэлі мастака Н. Орды 1875—76 гг.
Дзвюхвежавы галоўны фасад касцёла і скруглены нізкі прытвор мелі багатую пластыку: вытанчаныя слаістыя пілястры, выгнутыя тонкапрафіляваныя карнізы, арачныя нішы. У дэкоры шырока выкарыстаныя ракайльныя вазы, прафіляваныя ліштвы арачных акон, філёнгі. Паміж вежамі галоўнага фасада фігурны шчыт, такія ж шчыты завяршалі алтарны аб’ём касцёла і цэнтральны рызаліт кляштара.
== Інтэр’ер ==
У 1759 г. і 1764—1766 гг. віленскімі майстрамі зробленая дэкаратыўная апрацоўка інтэр’еру, пабудаваныя алтары. Дынаміка ўнутранай прасторы дасягалася галоўным алтаром і дзесяццю бакавымі алтарамі.
== Школа і тэатр ==
У 1786—1811 пры кляштары працавала школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей, у якой утварыўся першы ва Усходняй Еўропе школьны тэатр. Выкладчыкі М. Цяцерскі (аўтар п’ес «Доктар па прымусу», «Сапар», «Фемістокл», «Камедыя», «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі ар