Стан : Страчана
Датаванне : XVI стагоддзе
Дата страты : 1733
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла – колішні храм у Полацку. Месцазнаходжанне манастыра дакладна не лакалізаванае. Падобна, што касцёл знаходзіўся на поўнач ад былога акушэрскага корпуса бальніцы.
Вось, што піша С.В. Тарасаў: “Упамінаецца як манастыр Св. Пятра ў «Рэвізіі 1552 г.». Адзначана, што манастыр быў размешчаны «въ замку». Але бясспрэчна, што манастыр існаваў раней гэтага часу. У Жалаванай грамаце Вялікага князя літоўскага і караля польскага Аляксандра бернардзінскаму касцёлу ўпамінаецца «цер ковь бож(ь)ее святого Петра». Калі ўлічыць, што бернардзіны з’явіліся ў Полацку ў 1498 г., то, відаць, і будаўніцтва манастыра трэба аднесці да канца XV — пачатку XVI ст. Месцараспалажэнне манастыра ў замку ўдакладняе Жалаваная грамата Стэфана Баторыя езуітам 1582 г.: «…дарим в Полоцком верхнем замке нашем пляц (под названием) Волкова вѣжа, где некогда стоял православный монастырь Св. Петра и Павла, в тех именно границах, какие обозначаются его оградою». Такім чынам, з тэксту вынікае, што да 1582 г. манастыр ужо не існаваў, а месца яго абсалютна дакладна вызначаецца па планах горада XVIII ст. (1778 г.), дзе пад №3 указана: «Ветхий иезуитский костел Св. Петра и Павла». Пабудаваўшы свой касцёл у паўночна-ўсходняй частцы Верхняга замка, езуіты захавалі старую назву”.
Знаходзім у Д.У. Дука: “Асобна трэба засяродзіць увагу на існаванні ў Полацку касцёлаў, пабудаваных езуітамі. З 1580 па 1600 гг. езуіты спраўлялі набажэнствы ў старым драўляным касцёле Св. апосталаў Пятра і Паўла на Верхнім замку. Гэты касцёл неаднаразова адбудоўваўся ў 1676 – 1677 гг. і ў 1728 г. У 1597 – 1600 гг. езуітамі быў пабудаваны драўляны касцёл на тэрыторыі калегіума, які з рознымі перабудовамі праіснаваў да 1733 г.”
Стан : Страчана
Датаванне : XVI стагоддзе
Дата страты : 1733
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты