Шыфр : 212Г000448
Датаванне : пачатак ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Дамейкаў_(Сітцы)

Сядзібна-паркавы комплекс Дамейкаў — сядзіба ў аграгарадку Сітцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. Захавалася часткова.
Закладзена ў другой палове XVIII стагоддзя Бжастоўскімі, з 1798 года знаходзілася ў валоданні Дамейкаў.

== Архітэктура ==
Ад сядзібна-паркавага комплексу захаваліся рэшткі брамы, лямуса, аранжарэі, гаспадарчых пабудоў, калоны палаца, фрагменты парка, дзе знаходзіцца Сітцаўскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

=== Брама ===
Пабудавана ў пачатку XVIII стагоддзя з цэглы. Помнік архітэктуры ранніх форм беларускага барока.
Кампазіцыя брамы сіметрычная, ступеньчатая, трох’ярусная, вырашана ў барочнай пластыцы. Першы ярус – масіўная трохпралётная арка з вялікім цэнтральным праёмам. Другі ярус (надваротны) утвораны прамавугольным у плане аб’ёмам. Унутр аб’ёму вядуць дзве вінтавыя лесвіцы, якія размешчаны ў цэнтральных пілонах аркі. Надваротнае памяшканне мае цыліндрычнае скляпенне. Браму завяршае невялікая вежа з купалам. У надваротнай частцы брамы і ў вежы знаходзіўся драўляны механізм гадзінніка з «зязюляй», зроблены мясцовым майстрам.

== Літаратура ==

Большие Ситцы // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. — Минск : Ураджай, 1989. — С. 95-96.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 255
Палачанін, Ф. Паркавыя таямніцы / Ф. Палачанін // Краязнаўчая газета. — 2011. — № 41 (лістап.). — С. 4.
Паркавыя таямніцы // Докшыцкі край / Ф. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 72-77.
Сядзіба ў в. Сітцы // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 674—675.
Усадьба в д. Ситце // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. — Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. — С. 126.
Шиталь, К. М. Ситцевская усадьба / К. М. Шиталь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 465—466.

Шыфр : 212Г000448
Датаванне : пачатак ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Дамейкаў_(Сітцы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты