Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Рэйтанаў_(Грушаўка)

Сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца XVIII — пачатку XX ст. Пабудаваны ў в. Грушаўка (Ляхавіцкі раён).
Займае амаль прамавугольны ў плане ўчастак, плошчаю каля 14 га. Уключае драўляны палац, два мураваныя флігілі, капліцу-пахавальню, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк рэгулярнай планіроўкі з сажалкай і пладовы сад. Комплекс арганізаваны вакол прамавугольнага панадворку, вось сіметрыі якога паралельна галоўнай алеі парку.

== Архітэктура ==

Палац пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. на месцы мураванага класіцыстычнага палаца канца XVIII ст (вядомы па акварэлі Н. Орды). Аднапавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам, мае рысы стылю мадэрн. Цэнтральная частка вылучаная мансардавым паверхам і вялікай тэрасай на чатырох тонкіх разных слупах. Абапал галоўнага ўваходу — крывалінейныя лесвіцы. Планіроўка анфіладная з параднай залай у цэнтры. Інтэр’еры былі аздоблены размалёўкай, разьбой, кафлянымі грубкамі. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

Мураваная прамавугольная ў плане з трохграннай алтарнай часткай капліца-пахавальня і агароджа з брамай пабудаваныя ў другой палове XIX ст. у формах рэтраспектыўнай готыкі. Галоўны ўваход аформлены перспектыўным парталам. Вокны-вітражы са спічастымі завяршэннямі. У інтэр’еры ажурнае нервюрнае скляпенне.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Рэйтанаў_(Грушаўка)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings